- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Прававы клас пабываў у вайсковай часці

 

 

Падчас дэкады мужнасці і патрыятызму навучэнцы класа прававой накіраванасці сярэдняй школы № 7 Смаргоні наведалі вайсковую часць 2044.

Спачатку ў музеі пагранічнай групы начальнік клуба Зоя Віктараўна Астрынская расказала аб гісторыі часці і аб стварэнні музея, пазнаёміла з экспазіцыяй, прысвечанай подзвігу пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падлеткі ўважліва разглядалі зброю, узнагароды, дакументы, старыя фотаздымкі. Асаблівую цікавасць выклікаў пажоўклы нумар газеты “Праўда”, які быў датаваны 10 мая 1945 года. Гісторыя ажывала перад вачыма дзяцей.

Затым школьнікі адправіліся ў кіналагічны цэнтр, дзе праводзіцца падрыхтоўка спецыялістаў-кінолагаў і службовых сабак па такіх відах службаў, як вышуковая (пошук чалавека па пахавым следзе) і спецыяльная (пошук зброі, наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Сёння цяжка ўявіць ахову граніцы без службовых сабак. У гэтым годзе кіналагічная служба Смаргонскай пагранічнай групы адзначае сваё 25-годдзе.

На тэрыторыі цэнтра васьмікласнікі не толькі ўбачылі, як дрэсіраваныя сабакі ўмеюць выконваць каманды, але і самі паўдзельнічалі ў трэніроўцы чатырохногіх. І, вядома ж, зрабілі агульнае фота на памяць.

ВалянцінаЛУКОШКА,
класныкіраўнік 8 “Акласа сярэдняй школы № 7 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ