- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Свята мужнасці, гонару і сілы

 

 

Напярэдадні свята абаронцаў Айчыны ў школе № 5 Навагрудка прайшло свята мужнасці, гонару і сілы — турнір “Абаронца школы—2020”.

У ходзе конкурснай праграмы хлопчыкі ператварыліся ў сапраўдных салдатаў: на пытанні вядучага адказвалі па-ваеннаму, хадзілі ў нарад, удзельнічалі ў вучэннях, а ў выпадку цяжкасці звярталіся па дапамогу да свайго ўзвода.

Што ж уключаў турнір? Заданні на логіку, хуткасць, спрыт і трапнасць. Напрыклад, у конкурсе “Самы разумны” хлапчукам неабходна было прымяніць тэарэтычныя веды з розных навук. А ў конкурсе “Самы хуткі” неабходна як мага хутчэй абабраць бульбу. Асабліва запомніўся конкурс “Гаспадары”, у якім будучым салдатам неабходна было вымыць падлогу. Напрыканцы свята хлопцы выконвалі творчыя нумары разам з групай падтрымкі.

Адолеўшы ўсе выпрабаванні, абаронцы атрымалі свае ганаровыя ўзнагароды ў намінацыях. А “Абаронцам школы —2020” стаў навучэнец 6 “А” класа ЯўгенВырко, якога актыўна падтрымлівалі аднакласнікі і класны кіраўнік.

Юлія ГАЙДУК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ