- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Таты розныя патрэбны

 

 

Пытаннi ўзаемадзеяння паміж бацькамі і дзецьмі, разумення адзін аднаго становяцца ўсё больш актуальнымi ўнутры шматдзетнай сям’і. Дзеці сталеюць і мяняюцца — гэтакжа павінны змяняцца і развівацца дзіцяча-бацькоўскія адносіны. А для гэтага неабходна вучыцца разумець, глядзець і бачыць адзінаднаго.

У дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi Свiслачы з мэтай паляпшэння дзіцяча-бацькоўскіх адносін, фарміравання навыкаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ў рамках бацькоўскага клуба для шматдзетных сем’яў “Сем Я” прайшоў трэнінг для шматдзетных бацькоў “Таты розныя патрэбны”. Мы пастараліся паказаць бацькам ступень разумення свайго дзіцяці, дапамагчы глыбей усвядоміць свае адносіны з дзецьмі і эмацыянальна ўзбагаціць іх.

Спачатку ўдзельнікі трэнінгу выпрацавалі правілы сустрэчы: актыўны ўдзел, не маўчаць, выказваць свой пункт гледжання, паважаць меркаванне іншых, быць у тэме, умець чуць і слухаць.

Працуючы над вобразам бацькі, удзельнiкi выбіралі найбольш прыдатныя да сябе вызначэнні з прапанаваных: мудры бацька, кіраўнік сям’і, бацька-карміцель, заняты бацька, паспяховы бацька, даступны дзіцяці бацька, цярплівы, строгі, імпульсіўны і нявытрыманы, чулы і клапатлівы, суровы бацька і г. д.

Прагляд слайдаў “Самы прыгожы тата” дазволіў даведацца, якімі хочуць бачыць бацькоў іх дачкі. У добрай і цёплай атмасферы ішла гутарка пра самае важнае ў жыцці кожнага чалавека — пра бацькоўскую любоў. Усе лічаць сябе бацькамі, якiя любяць, і гэта цалкам натуральна.

Падчас дзелавой гульні “Выхаванне сына і дачкі” татам было прапанавана падумаць над пытаннямі: якія якасці прывiвае бацька сыну? Якія якасці прывiвае бацька дачцы?

Па выніках гульні бацькі зрабілі выснову аб тым, што хлопчыку неабходны мужчынскi ўплыў, выхаванне мужчынскіх якасцяў, такіх як мужчынская годнасць, рыцарскае стаўленне да жанчыны, уменне браць на сябе адказнасць, здольнасць да працы і мноства іншых якасцяў. Для паўнавартаснага выхавання дзяўчынак менавіта ад бацькі неабходна пахвала, напрыклад, такая: “Прынцэса, прыгажуня ты мая”, гэта выхоўвае гарманічнасць, упэўненасць у сабе, жаночую годнасць. Тата прысутнічае ва ўсiм будучым жыццi дзяўчыны: інтуітыўна яна выбірае сабе партнёра такога, як бацька, ён з’яўляецца правобразам мужа, зносіны з бацькам накладваюць сур’ёзны адбітак на ўзаемадзеянне з іншымі мужчынамі ў дарослым жыцці.

Зірнуць на сямейныя праблемы вачыма дзяцей дазволіла абмеркаванне малюнкаў “Мая сям’я”.

Таты навучыліся эксперыментаваць з цестам і гатаваць бліны для ўсёйсям’і незвычайным спосабам. Паспрабавалі ўспрымаць пачуцці дзіцяці пры розных жыццёвых абставінах. На практыцы вучыліся выкарыстоўваць правiльную тактыку, калi робяць заўвагу дзецям у небяспечных сітуацыях.

Вядома, што гатовых рэцэптаў выхавання не існуе. Як дзейнічаць даросламу ў той ці іншай сітуацыі, вырашацьтолькі яму.

Практыкаванне “Размаляваць любімага мішку” дазволіла кожнаму з бацькоў праявіць крыху больш ласкі, увагі, спагады і любові, расказаць дзецям пратое, як яны іх любяць, падарыць цеплыню, ласку і ўвагу.

Шчаслівага шляху па сцежцы бацькоўскай любові, крочце разам са сваімі дзецьмі з любоўю, клопатам і надзеямі!

Ірына ГРЫНЦЭВІЧ,
выхавальнік ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Свіслачы”

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий