- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У доміку бяспекі

 

 

У яслях-садзе № 10 Навагрудка 27 лютага прайшоў адзіны дзень бяспекі.

З выхаванцамі ясляў-сада праведзены прафілактычныя мерапрыемствы: квест-гульня “Сцежка бяспекі”, сюжэтна-ролевыя гульні “Кошчын дом”, “Вуліца”, “З агнём не гуляй”, тэматычныя гутаркі “Калі ты адзін дома”, “Электрапрыборы”, “Небяспечныя прадметы”, “Запалкі дзецям не цацкі”, “Навошта нам патрэбен флікер”.

Выхавальнікі груп вырабілі памяткі для бацькоў: “Будзь уважлівы, бацька-вадзіцель”, “Бяспека ў кожны дом”, лэпбук “Домік бяспекі”.

Сумесна з супрацоўнікамі Навагрудскага РАНС прайшла вучэбная трэніровачная эвакуацыя па адпрацоўцы навыкаў дзеянняў у надзвычайных сітуацыях сярод супрацоўнікаў і выхаванцаў ясляў-сада.

Інэса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ