- Карэкцыйная педагогiка, Метадычка

Развіццё дробнай маторыкі дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення з выкарыстаннем элементаў су-джок тэрапіі

Настасся IВАНЕЦ,
настаўнiк-дэфектолаг  ДУА  “Спецыяльны дзiцячы сад № 9 г. Рэчыцы”

Развіццё дробнай маторыкі – адзін з найважнейшых напрамкаў у карэкцыйнай рабоце з дзецьмі з парушэннямі маўлення. Устаноўлена, што развіццё тонкіх рухаў пальцаў рук станоўча ўплывае на функцыянаванне маўленчых зон галаўнога мозгу. У псіхічным развіцці чалавека вельмі многае вызначаецца тым, наколькі ён кіруе сваімі рукамі, прычым залежнасць гэтая вельмі складаная: развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы дазваляе дзіцяці суаднесці тое, што ён бачыць і чуе, з кірункам і траекторыяй рухаў, якія ён ажыццяўляе, а ўдасканаленне рухаў рук, у сваю чаргу, паскарае развіццё маўленчага цэнтра галаўнога мозгу і, такім чынам, спрыяе уменню вымаўляць.

Адной з задач дашкольнай і спецыяльнай адукацыі з’яўляецца падрыхтоўка дзяцей да пісьма. Гэта значыць, трэба сфарміраваць пэўныя навыкі для авалодання пісьмом. Работа па падрыхтоўцы дзяцей да пісьма ўключае ў сябе развіццё прасторавай арыентацыі; развіццё пачуцця рытму, ўзгадненне тэмпу і руху і развіццё дробнай маторыкі.

На карэкцыйных занятках настаўнікі-дэфектолагі актыўна выкарыстоўваюць разнастайныя традыцыйныя і нетрадыцыйныя прыёмы работы па развіцці дробнай маторыкі. Сярод іх: пальчыкавая гімнастыка; маляванне; штрыхоўка; лепка; пальчыкавы тэатр; зашпільванне гузікаў, кнопак, гаплікаў; закручванне і раскручванне накрывак, гаек у дзіцячым канструктары, гульні з мячом, кубікамі, мазаікамі; гульні з прышчэпкамі.

Нетрадыцыйныя прыёмы: масаж мячыкам і кальцом су-джок, аплікатарам Кузняцова (ігольчастым кілімком), крыятэрапія (уздзеянне холадам), тэрапія гузіками, элементы квілінгу (накручванне і мадэляванне папяровых палосак).

Асаблівай увагі заслугоўвае су-джок тэрапія.

У перакладзе з карэйскага мовы “Су” азначае рука, “Джок” – ступня. Такім чынам, су-джок тэрапія – гэта метад лячэння з выкарыстаннем спецыяльных кольцаў і шарыкаў для масажавання рук і стоп чалавека.

Згодна су-джоку, у структуры рукі і ступні выяўляецца дзіўнае падабенства з будовай чалавечага цела, размешчаныя на іх біялагічна актыўныя кропкі звязаны з усімі органамі і ўчасткамі цела чалавека. Стымулюючы іх, можна павысіць патэнцыйны энергетычны ўзровень дзіцяці, развіць тактыльную адчувальнасць, нармалізаваць цягліцавы тонус рук і ног.

Мэты су-джок-тэрапіі ў лагапедычнай працы:

– нармалізаваць цягліцавы тонус;

– стымуляваць маўленчыя вобласці ў кары галаўнога мозгу.

Існуе некалькі прыёмаў су-джок-тэрапіі:

массаж спецыяльным шарыкам – Паколькі на далоні знаходзіцца мноства біялагічна актыўных кропак, эфектыўным спосабам іх стымуляцыі з’яўляецца масаж шарыкам. Пракатваючы шарык паміж далонькамі, дзеці масажуюць мышцы рук. У кожным шарыку ёсць «чароўнае» кальцо.

масаж эластычным кальцом – Усё цела чалавека праецыруецца на далонь і ступню, а таксама на кожны палец рукі і ступні. Кальцо трэба надзець на палец і правесці масаж зоны адпаведнай часткі цела.

Выкарыстанне масажора су-джок выклікае цікавасць да навучання, дзецям падабаецца масажаваць пальцы і далоні, што аказвае дабратворны ўплыў на дробную маторыку пальцаў рук, тым самым спрыяючы развіццю маўлення.

Выкарыстанне элементаў су-джок-тэрапіі на карэкцыйных занятках дазваляе вырашаць наступныя задачы:

– скараціць тэрміны карэкцыйнай работы;

– павысіць яе якасць;

– наладзіць пераемнасць у рабоце ўсіх зацікаўленых у карэкцыі маўлення дзяцей.

З вопыту работы магу адзначыць, што практычна ўсе дзеці вельмі любяць масаж пальчыкаў пругкім кальцом і з задавальненнем перакочваюць калючы мячык паміж далонькамі. Нават неразмаўляючыя, звышактыўныя дзеці вельмі станоўча рэагуюць на масаж, і спрыяльны эмацыйны фон заняткаў усталёўваецца хутчэй.

Такім чынам, маленькі калючы шарык з кальцом унутры, можа стаць вялікім памочнікам для настаўніка-дэфектолага ў працы з дзецьмі з цяжкімі парушэннямі маўлення. Элементы су-джок-тэрапіі, падмацаваныя маўленчым матэрыялам у выглядзе вершыкаў, пацешак, чыстагаворак, могуць стаць эфектыўным этапам любога карэкцыйнага занятка.

Прыклады выкарыстання су-джок тэрапіі:

– на аснове лексічнай тэмы «Новы год»:

Праздник приближается,

Елка наряжается.

 

Мы развесили игрушки:

Бусы, шарики, хлопушки.

 

А здесь фонарики висят,

Блеском радуют ребят

Катать мячик между ладонями.

 

 

Поочередно надевать колечко на пальчики, начиная с мизинца правой руки.

 

Катать мячик между ладонями.

– на аснове лексічнай тэмы «Зіма. Зімовыя забавы »:

Что зимой мы любим делать?

В снежки играть,

На лыжах бегать.

На коньках по льду кататься.

Вниз с горы на санках мчаться.

Катать мячик между ладонями.

Поочередно надевать колечко на пальчики, начиная с мизинца правой руки.

Ну і на заканчэнне, хочацца сказаць, што самае галоўнае ў працы з дзецьмі на любым этапе, незалежна ад выбару формаў і метадаў, – клопат, увага, адкрытасць, любоў да дзяцей і да працы, такой нялёгкай і такой важнай.

 

 

Поделиться ссылкой:

About Наталья

Read All Posts By Наталья

Пакінуць адказ