- Псiхалагiчная дапамога

Пясочная тэрапія – унікальны метад пазнання дзіцячай душы

Ірына БУДЗЬКО,
педагог-псіхолаг Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці

Пясочная тэрапія – гэта проста скарбніца новых ведаў для педагогаў, якія працуюць з дзецьмі, магчымасць пазнаць лепш сваіх выхаванцаў, заняць іх цікавай і пазнавальнай гульнёй.

Я таксама адкрыла для сябе рознакаляровы пясок і актыўна выкарыстоўваю яго на сваіх занятках з дзецьмі. Розны колер матэряылу пабуджае цікавасць, а незвычайныя тактыльныя пацуцці захопліваюць увагу нават дарослых. Чаму ж я рэкамендую выкарыстанне такога пяску?

Пясочніца з’яўляецца добрым дыягнастычным сродкам, дапамагае эфектыўна пераадолець самыя розныя праблемы, зняць ўнутранае напружанне. Яна дапамагае вызваліць і зразумець сваё сапраўднае Я, спрыяе аднаўленню псіхічнай цэласнасці. Дзіця часта не ўмее выказваць свае трывогі і страхі словамі. Працаваць з імі дапамагае пясочная тэрапія. Дзіця праігрывае хвалюючую яго сітуацыю з дапамогай цацачных персанажаў, стварае карціну ўласнага свету з пяску і тым самым вызваляецца ад напружання. Гуляючы ў пяску з рознымі фігуркамі, дзіця мае магчымасць змяніць некамфортную для яго сітуацыю або стан у гульнявой форме, такім чынам набываючы вопыт самастойнага вырашэння праблем. Атрыманы вопыт яно пераносіць у рэальнасць. Акрамя таго, нельга не адзначыць унікальныя ўласцівасці пяску, які здольны “зазямліць” адмоўныя эмоцыі, прыўносячы гармонію ў стан чалавека.

Гульні з пяском – адна з формаў натуральнай актыўнасці дзіцяці. Менавіта таму я выкарыстоўваю пясок, праводжу развіваючыя заняткі. Узаемадзеянне з пяском стабілізуе эмацыйны стан дзіцяці, паляпшае самаадчуванне. Усё гэта робіць пясочную тэрапію выдатным сродкам для развіцця і самаразвіцця. Менавіта дзякуючы самастойным малюнкам на пяску дзіця хутчэй засвойвае літары і лічбы, паняцці «права» і «лева». З дапамогай пабудоў на пяску развіваецца наглядна-вобразнае мысленне, успрыманне і памяць. Пясок пластычны і падатлівы, з яго дапамогай дзеці ўвасабляюць у пясочніцы свае самыя смелыя мары. Пясок стымулюе адчувальнасць пальцаў дзіцяці, будзіць яго ўяўленне, дазваляе стаць творцам свайго ўласнага свету.

Што ж адбываецца з дзіцём, калі яно гуляе з пяском, што даюць такія гульні:

– яны развіваюць тактыльна-кінэтычную адчувальнасць і дробную маторыку рук (як і практыкаванні су-джок тэрапіі і пальчыкавай гімнастыкі);

– здымаюць мышачную напружанасць;

– дапамагаюць дзіцяці адчуваць сябе абароненым, у камфортным для яго асяроддзі;

– стабілізуюць эмацыйны стан, паглынаючы негатыўную энергію;

– дазваляюць дзіцяці суадносіць гульні з рэальным жыццём, асэнсоўваць тое, што адбываецца, знаходзіць спосабы вырашэння праблемнай сітуацыі;

– пераадольваюць комплекс «дрэннага мастака», ствараючы мастацкія кампазіцыі з пяску пры дапамозе гатовых фігурак;

– удасканальваюць зрокава-прасторавую арыентацыю, маўленчыя магчымасці;

– спрыяюць пашырэнню слоўнікавага запасу.

 

Гульні з пяском станоўча ўплываюць на ўсе псіхічныя працэсы і ўзбагачаюць унутраны свет дзіцяці, дазваляюць раскрыць індывідуальнасць кожнага выхаванца. Дзеці, якія актыўна гулялі з пяском, часцей вырастаюць упэўненымі і паспяховымі.

 

.

 

 

Поделиться ссылкой:

About Наталья

Read All Posts By Наталья

Пакінуць адказ