- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Багаты на прыемныя падзеі дзень

 

 

Напярэданні свята жанчын у Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучэння і рэабілітацыі прайшоў бацькоўскі сход па тэме “Умацоўванне здароўя праз рухальную актыўнасць на свежым паветры”.

За круглым сталом бацькі азнаёміліся з асноўнымі ўмовамі зберажэння і ўмацавання здароўя; атрымалі змястоўную параду аб загартоўванні дзяцей з цяжкімі множнымі парушэннямі. Таксама законныя прадстаўнікі атрымалі інфармацыю аб аздараўленчай рабоце ў цэнтры. У рамках практычнай часткі бацькі разам з педагогамі выконвалі фізкультурныя практыкаванні, дзяліліся вопытам сямейнага выхавання па ўмацаванні і зберажэнні здароўя дзяцей.

Сацыяльны педагог азнаёміла бацькоў з асноўнымі гарантыямі і льготамі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, у сферы адукацыі, аховы здароўя, жыллёвай сферы.

Працягам бацькоўскага сходу стала сяброўская сустрэча ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” з канцэртнай праграмай, дыскатэкай і шматлікімі конкурсамі.

Пасля багатага на прыемныя падзеі дня нікому не хацелася развітвацца. А гэта азначае, што хутка адбудзецца новая сустрэча.

Наталля ЛІШЫК,
выхавальніца дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ