- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Адзначылі лепшых творцаў

Вынікі абласнога этапу рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў дадатковай адукацыі падвялі на Магілёўшчыне.

На агляд былі прадстаўлены звыш 40 работ з навучальных устаноў з усяго рэгіёну. Сваю творчасць канкурсанты дэманстравалі ў сямі намінацыях. Усе распрацоўкі адрозніваліся высокай якасцю выканання, канструктыўна-тэхнічнай складанасцю, арыгінальнасцю і крэатыўнасцю.

Па рашэнні журы пераможцам агляду ў намінацыі “Радыётэхніка” стаў навучэнец Бялыніцкага мнагапрофільнага цэнтра “Ветразь” Сяргей Латышаў (кіраўнік І. А. Духовіч). Лепшым у намінацыі “Макетаванне” быў прызнаны навучэнец мнагапрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва” Магілёва Генадзь Курнаўкін (кіраўнік В. В. Ігнаценка). Яшчэ адзін навучэнец дадзенай установы, Расціслаў Ганчароў, пад кіраўніцтвам свайго педагога І. А. Ганчаровай змог атрымаць перамогу ў намінацыі “Інтэр’ер”. У намінацыі “Транспарт” дыпломам першай ступені быў адзначаны навучэнец Горацкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзмітрый Голас (кіраўнік С. В. Голас). Самы адметны праект у намінацыі “Мадэляванне” прадставіў навучэнец Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Крынічка” Магілёва Кірыл Папкоў (кіраўнік А. В. Гур). У намінацыі “Арт-аб’ект” вызначылася навучэнка Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” Бабруйска Ганна Жукоўская (кіраўнік Н. В. Чайка).

Усе пераможцы, а таксама шматлікія прызёры былі адзначаны ганаровымі дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Акрамя таго, аўтары лепшых работ атрымалі права паказаць сябе на заключным этапе агляду ў сталіцы.

Ганна СІНЬКЕВІЧ 

 

 

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий