Дзіцячыя страхі. Як пераадолець?

- 17:32Психологическая помощь

Нэлі ГРЫНЦЭВІЧ,
педагог-псіхолаг ДУА «Яслі-сад № 3 г. Астраўца» Гродзенскай вобласці

Малыя, як і дарослыя, перыядычна адчуваюць трывогу, неспакой, страх. Дзіцячыя страхі праяўляюцца больш інтэнсіўна, чым у дарослых. Дзеці шмат чаго не ведаюць і таму хвалююцца намнога вастрэй. Калі дзіця гаворыць пра свой страх, выслухайце яго, не смейцеся, дапамажыце малышу пазбавіцца ад сваіх перажыванняў.

Страх – гэта негатыўная эмоцыя, якая ўзнікае ў адказ на пэўную пагрозу. Аднак, як правіла, рэальнай пагрозы няма. Гэта выклікана асаблівасцямі дзіцячага ўяўлення.

Для кожнага ўзросту з’яўляецца нормай з’яўленне пэўнага віду страху. Калі дзіця развіваецца нармальна, то неўзабаве страх знікае.

Як зразумець, што ваша дзіця адчувае страх? Паназірайце за ім. Калі вы заўважыце нервовасць, капрызнасць, неспакойны сон ці некаторыя звычкі (увесь час нешта перабірае у руках, кусае вусны), значыць, дзіця штосьці турбуе. У такім выпадку варта звярнуцца да спецыяліста, які правядзе карэкцыйную работу дзіцячых страхаў.

Дыягностыка дзіцячых страхаў робіцца для таго, каб выявіць іх прычыну. Для дыягнаставання прымяняюцца знаёмыя дзецям віды дзейнасці: маляванне, складанне казкі, лепка, шчырая размова.

Пасля дадзенага этапу праводзіцца карэкцыя страхаў у дзіцяці. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя тэхнікі арт-тэрапіі (пясочная тэрапія, казкатэрапія, музыкатэрапія). Адным з незвычайных метадаў работы з дзіцячымі страхамі з’яўляецца праца з вуглём. Дзеці малююць маску свайго страху з дапамогай гэтага прыроднага матэрыялу, прыдумляюць імя гэтай масцы, а затым трансфармуюць, змяняюць атрыманы малюнак з пазітыўнага пункту гледжання. Такім чынам, яны паступова пазбаўляюцца ад сваіх страхаў і вучацца канструктыўнаму паказу сваіх эмоцый.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий