Гуляючы ў эканоміку

- 14:32Дошкольное образование. Идеи, Методичка

 

Наталля КАЗМЕРЧУК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 2 Хойнікаў

 

На працягу многіх гадоў у яслях-садзе № 2 Хойнікаў праводзіцца работа з выхаванцамі па фарміраванні асноў эканамічнай культуры.

Фарміраванне асноў эканамічнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту – складаны і шматпланавы працэс. Ён утварае светапогляд і эканамічны кругагляд, выхоўвае станоўчыя якасці асобы.

Знаёмства з базавымі эканамічнымі і рынкавымі паняццямі (грошы, сямейны бюджэт, тавар, кошт тавару), выхаванне беражлівых адносін да рэсурсаў (вады, цяпла, электраэнергіі) для выхаванцаў пачынаецца ўжо з сярэдняй групы.

Нядаўна на базе нашай установы прайшло раённае метадычнае аб’яднанне выхавальнікаў “Гуляючы ў эканоміку”, мэтай якога ставілася павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці выхавальніка дашкольнай адукацыі па пытаннях фарміравання ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту асноў эканамічнай культуры.

Педагогі старэйшых груп падзяліліся вопытам работы ў гэтым кірунку. Выхавальнік Марына Краўчанка прадставіла квэст-гульню “Падарожжа ў краіну фінансаў”, а занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” “Падарожжа з пчолкай Маяй” прадэманстравала выхавальнік Людміла Тальчук.

Нашы педагогі вучаць дзяцей разумець і шанаваць навакольны матэрыяльны свет як вынік працы, паважаць людзей, якія ўмеюць працаваць і сумленна зарабляць грошы. Створана развіваючае прадметна-прасторавае асяроддзе, метадычнае забеспячэнне, распрацаваны гульні і гульнявыя сітуацыі, заняткі і гутаркі з дзецьмі.

Працэс эканамічнага выхавання рэалізуецца праз розныя формы. Іх разнастайнасць дае выхавальніку магчымасць праявіць творчасць, індывідуальнасць і ў той жа час, зрабіць працэс пазнання эканомікі цікавым і даступным. Галоўнае – расказаць дзіцяці пра складаны свет эканомікі на зразумелай яму мове. Таму асноўная форма навучання – гульня.

Зрабіць эканоміку зразумелай дапамагаюць дыдактычныя гульні. Для фарміравання элементарных уяўленняў аб працы распрацавана гульня “Якія памылкі дапусціў мастак”, пра грошы – “Сямейны бюджэт”. З купюрамі і манетамі рознай вартасці, грашыма розных краін дзеці знаёмяцца з дапамогай альбома “Грошы розных краін”.

Значнае месца пры знаёмстве дзяцей з эканомікай адводзіцца казцы. І ў народных, і ў аўтарскіх казках эканамічны змест разгортваецца перад дзецьмі ў выглядзе праблемных сітуацый, рашэнне якіх развівае логіку, самастойнасць і нестандартнае мысленне, камунікатыўна-пазнавальныя навыкі. Для фарміравання правілаў паводзін у сітуацыях, звязаных з грашыма распрацавана падборка гульнявых сітуацый на узорах казак.

Для развіцця ўменняў усталёўваць прычынна-выніковыя сувязі паміж паняццямі “праца – прадукт – грошы” выкарыстоўваецца гульня “Цягнік з таварам”, кошт-гульня “Дорага – танна”, расходы-гульня “Выдаткі – даходы”, усталёўваць прычынна-выніковыя сувязі паміж наяўнасцю грошай і пакупкамі – гульні “Выбяры тавар”, “Чароўны кашалёк”.

Атрыманыя эканамічныя прадстаўлення дзеці замацоўваюць у ходзе сюжэтна-ролевых гульняў “Супермаркет”, “Атэлье для маленькіх прыгажунь”, “Банк”, “Пункт абмену валюты”, “Рэкламнае агенцтва”, “Кафэ”.

Для фарміравання элементарных уяўленняў аб рэсурсах, неабходных чалавеку, распрацаваны і праводзяцца гульні “Адкуль прыходзіць святло ў хаты”, “Для чаго патрэбна нафта”.

Каб нагадаць дарослым, як быць эканомнымі на працы і дома, сумесна з дзецьмі была арганізавана акцыя “Паход беражліых”. Жыхарам Хойнік уручалі яркія прафілактычныя буклеты-напамінальнікі, як трэба берагчы ваду, электрычнасць і цяпло.

Фарміраванне асноў эканамічнай культуры дзяцей ажыццяўляецца не толькі ва ўстанове, але і ў сям’і. З бацькамі была арганізавана выстава сумеснай творчасці “Скарбонка сваімі рукамі”, выраб малюнкаў па энергазберажэнні, праведзены конкурс “Самая беражлівая сям’я” з ўручэннем дыпломаў, выраб касцюмаў для дзяцей з непрыдатнага матэрыялу для дэфіле на фестывалі дзіцячай творчасці “Які прыгожы гэты свет!”.

Вопыт паказвае, што сумесная праца дашкольнай установы і сям’і дае добрыя вынікі і спрыяе больш сур’ёзнаму і адказнаму стаўленню дарослых да эканамічнага выхавання дзяцей. Толькі адзінства ўсіх выхаваўчых інстытутаў дазваляе сфарміраваць асобу з сучасным эканамічным мысленнем.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий