- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пасадзім дрэўца

З 28 сакавіка па 4 красавіка праходзіць акцыя “Тыдзень лесу –2020”, прысвечаная Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Прыняць удзел у акцыі і ўнесці свой уклад у захаванне прыроднага багацця краіны можа любы чалавек.

      

Выхаванцы выпускной групы ясляў – сада № 10 Навагрудка разам з дарослымі прынялі актыўны ўдзел у пасадцы дрэў на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі. З вялікім жаданнем выбіралі дрэўцы, вызначалі месцы, дзе маладым саджанцам будзе камфортна расці. Дзеці з вялікім задавальненнем дапамагалі дарослым капаць ямкі, насіць ваду, прытрымлівалі саджанцы.

На тэрыторыі нашага дзіцячага сада ўжо існуе невялікі лес, які пасадзілі такія ж дашкаляты 20 гадоў таму назад. А сёння гэты лес папоўніўся маладымі саджанцамі бярозак, хвоі, а браты Кірыл і Іван Клубайцы пасадзілі маленькі дубок. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі з гонарам могуць сказаць: “Гэтае дрэва пасадзіў я!” Усе дрэўцы, пасаджаныя малымі, будуць радаваць многія пакалення іншых дзетак, якія будуць наведваць наш дзіцячы сад. Пасадка саджанцаў стварыла радасны настрой, падарыла станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці і задавальненне ад зносін з прыродай усім, хто не застаўся ў баку ад гэтай выдатнай акцыі.

Акцыя “Тыдзень лесу” мае вялікае значэнне для падрастаючага пакалення, таму што адзін раз пасаджанае сваімі рукамі дрэва запомніцца надоўга і захаваецца ў сэрцы кожнага маленькага дзіцяці.

Вольга ЦІШУК,
    выхавальнік ясляў сада № 10 г. Навагрудка

Поделиться ссылкой:

About Наталья

Read All Posts By Наталья

Пакінуць адказ