- МІНШЧЫНА, Рэгiёны

Выдатныя вакацыі

Канікулы – гэта і час адпачынку, і перыяд значнага пашырэння практычнага вопыту дзіцяці, творчага асваення новай інфармацыі, яе асэнсавання, фарміравання новых уменняў і здольнасцей, якія складаюць аснову характару, здольнасцей зносін і камунікацыі, жыццёвага самавызначэння і маральнай накіраванасці асобы.

Вядома, што толькі здаровы чалавек з добрым самаадчуваннем, псіхалагічнай устойлівасцю, высокай маральнасцю здольны актыўна жыць, паспяхова пераадольваючы розныя цяжкасці і дасягаючы поспехаў у любой дзейнасці. Таму бацькоў і педагогаў хвалююць пытанні выхавання здаровага, фізічна моцнага дзіцяці і развіцця ў ім творчых здольнасцей. Гэтаму спрыяе аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем.

Прышкольныя аздараўленчыя лагеры – адна з найбольш запатрабаваных форм аздараўленчай кампаніі. Вясновы аздараўленчы лагер – гэта не толькі сацыяльная абарона, але і магчымасць творчага развіцця дзяцей, узбагачэння духоўнага свету і інтэлекту вучня, радасць зносін, творчых адкрыццяў, арыгінальных ідэй. Выхаваўчая каштоўнасць сістэмы аздараўлення дзяцей заключаецца ў тым, што яна стварае ўмовы для педагагічна мэтазгоднага, эмацыйна прывабнага вольнага часу школьнікаў, аднаўлення іх здароўя, забяспечвае навізну ўражанняў. Такая форма работы – гэта яшчэ і творчая самарэалізацыя, зносіны і самадзейнасць ў разнастайных формах, якія ўключаюць працу, пазнанне, мастацтва, культуру, гульню і іншыя сферы магчымага самавызначэння. Гэтым у першую чаргу і кіраваліся адміністрацыя і педагогі Бараўлянскай сярэдняй школы № 2 пры арганізацыі прышкольнага лагера ў час веснавых вакацый.

  

Праграма дзённага знаходжання навучэнцаў у лагеры была насычана рознымі спартыўна-пазнавальнымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку выхаванцаў, а галоўнае – праграма накіравана на фарміраванне творчых здольнасцей дзяцей. Хлопцы і дзяўчаты прымалі актыўны ўдзел у правядзенні гульнявых праграм, канцэртаў, удзельнічалі ў калектыўных справах лагера.

 Выхавальнікі штодня праводзілі хвілінкі здароўя, выкарыстоўваючы розныя формы работы, аказвалі садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні конкурсаў малюнкаў і іншых мерапрыемстваў, якія праводзіліся як у кабінеце, так і на свежым паветры, у спартыўнай зале.

На працягу ўсяго часу праводзіліся заняткі ў выглядзе віктарын, конкурсаў. Былі праведзены майстар-класы па вырабу розных рэчаў з нітак, арыгамі. Дзецям вельмі спадабаліся заняткі па выяўленчым мастацтве.

Паняцце “здаровы лад жыцця” неабходна закладваць яшчэ ў дзяцінстве. Гутаркі, конкурсы, віктарыны па дадзенай тэме спрыялі павышэнню цікавасці дзяцей да ўласнага здароўя. Ранішняя зарадка праводзілася з музычным суправаджэннем. Усім дзецям, без выключэння, спадабалася ўдзельнічаць у розных рухавых гульнях і спаборніцтвах. Неабходна адзначыць, што падобныя мерапрыемствы таксама ўмацоўваюць камандны дух і пачуццё абавязку, што ў нас час трэба, як вакцына ад абыякавасці і жорсткасці.

Вялікая ўвага надавалася не толькі прапагандзе культуры здароўя і здароўезберажэння, але і вывучэнню правілаў дарожнага руху і пажарнай бяспекі.

На працягу ўсёй змены дзеці былі ўцягнутыя ў калейдаскоп розных падзей і спраў. Кожны наступны дзень быў не падобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. Для кожнага дзіцяці аздараўленчы лагер адкрыўся сваёй гранню: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці.

Іван КАЛКОЎСКІ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Бараўлянскай сярэдняй школы № 2

 

Поделиться ссылкой:

About Наталья

Read All Posts By Наталья

Пакінуць адказ