З мэтай фарміравання прававых ведаў у дашкалят у яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшоў дзень прававых ведаў “Казачны калейдаскоп”.
Выхаванцы адправіліся ў віртуальнае падарожжа па казках, дзе на прыкладах убачылі, як выконваюцца правы літаратурных герояў. Праглядаючы фрагменты з мультфільмаў, адгадваючы загадкі, слухаючы ўрыўкі з твораў, хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў самых розных казках, якія яны добра ведаюць.
Асаблівую цікавасць у дашкольнікаў выклікала рашэнне праблемных сітуацый ад свайго імя або імя героя. Так, дзецям было прапанавана паразважаць на такія тэмы, як “Калі б я быў брыдкім качанём”, “Калі б я злавіў залатую рыбку”, “Калі б я раптам ператварыўся ў…”.
Замацавалі атрыманыя веды выхаванцы гульнёй “Я дзіця! Маю права”. Малыя яшчэ раз успомнілі правы казачных герояў, пра якія ішла гаворка на занятку, і да кожнага права падабралі адпаведную карцінку-значок.
Людміла ДАВІДОВІЧ,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 10 Навагрудка