2 красавіка ў нашай дашкольнай установе быў прысвечаны кнізе.
Для педагогаў дашкольнай установы вялікае значэнне мае менавіта дзіцячая кніга. Яна з’яўляецца першым мостам, па якім мы ідзем да ведаў. Яна дапамагае дзіцяці адкрываць дзверы ў навакольны свет, дае базавыя навыкі і паняцці, вучыць любіць родных і блізкіх, знаёміць з традыцыямі і асаблівасцямі свайго народа. Свята кнігі – добрая нагода звярнуць увагу на яе ролю ў выхаванні дзяцей.
З раніцы ў гэты дзень дзяцей сустракалі героі любімых казак. Калі ж высветлілася, што не ўсе героі знаёмыя дзецям, маленькія знаўцы кніг, нягледзячы на юны ўзрост, з зачараваннем і наперабой пачыналі пераказваць казкі пра гэтых герояў. У ходзе гутаркі з дзецьмі высветлілася, што яны любяць кнігі, ведаюць правілы абыходжання з імі. У кожнага дзіцяці ёсць свая любімая кніга. Гэтыя кнігі яны прынеслі з сабой, каб паказаць адзін аднаму. Дзеці па чарзе прэзентавалі свае кнігі і з асаблівым цяплом і любоўю расказвалі пра іх.
Калектыў нашай дашкольнай установы будзе імкнуцца прымножыць гэтую дзіцячую любоў і цікавасць да кніг.
Ала АЛЯШКЕВІЧ,
выхавальніца ДУА “Любчанскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна”