- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Творчасць, прысвечаная перамозе

Да святкавання 75-годдзя з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне рыхтуецца ўся краіна. Не застаўся ў баку ад гэтай падзеі і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п. Зэльва.

У рамках рэалізацыі праекта “Памяць аб вайне адгукаецца ў сэрцы…” у Зэльвенскім раёне запланавана і праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце. Конкурс дзіцячай творчасці “Салют Перамогі – 75!”, конкурс медыяпраграм “Ганаровае званне – салдат Беларусі”, віктарына “Гэты дзень мы прыбліжалі як маглі”, конкурс “Гісторыя Перамогі ў маёй сям’і”, фотаконкурс “Мы памятаем…” – гэта толькі частка падзей, у якіх дзеці рознага ўзросту змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці ў выяўленчым мастацтве і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, фотажурналістыцы і літаратуры.

Творчыя работы ацаніла таксама абласное журы. Так, у юных зэльвенцаў другое месца ў фотаконкурсе “Мы памятаем..”, Дыпломы ІІ і ІІІ ступені ў конкурсе ваенна-патрыятычных медыяпраграм “Ганаровае званне – салдат Беларусі”. А ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурса дзіцячай творчасці “Салют Перамогі – 75!” папоўніў скарбонку яшчэ пяццю ўзнагародамі.

Спадзяемся, што рэспубліканскае журы таксама ацэніць творчы патэнцыял нашых маленькіх землякоў.

Алена ЦЯРЭШЧАНКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва

 

Поделиться ссылкой:

About Наталья

Read All Posts By Наталья

Пакінуць адказ