- Карэкцыйная педагогiка, Метадычка

А чаму б і не казка?

Ірына ЖАРЧАНКА,
настаўнік-дэфектолаг
ясляў-сада № 45 Магілёва

Дзіцячая казка – неабходны элемент выхавання дзяцей, яна даступнай мовай распавядае ім пра жыццё, вучыць, асвятляе праблемы дабра і зла, паказвае выйсце са складаных сітуацый. Наогул, казка – гэта мова дзяцей, для іх яна найбольш інфарматыўная. Таму, калі мы, дарослыя, хочам дапамагчы, растлумачыць, падтрымаць, адкрыць нешта свайму дзіцяці, то трэба зноў асвоіць забытую дзіцячую мову – казку.

Распавядаючы і чытаючы казкі, мы выхоўваем дзіця, развіваем яго ўнутраны свет, даем веды аб законах жыцця і спосабах праявы творчай кемлівасці. Дзеці, якім чыталі казкі з ранняга дзяцінства, хутчэй пачынаюць гаварыць не проста наборам слоў, а размаўляць на добрай літаратурнай мове.

Казка на ўсё жыццё фарміруе ў дзіцяці асновы паводзін і зносін, вучыць упартасці, цярпенню, уменню ставіць мэты і ісці да іх. Слухаючы казкі, дзеці назапашваюць у падсвядомасці механізмы вырашэння жыццёвых сітуацый.

Казка развівае творчы патэнцыял, фантазію, уяўленні дзіцяці, абуджае спачуванне і спагаду да слабых і безабаронных, вучыць быць сумленным і справядлівым. У казцы заўсёды ёсць урок, але ўрок вельмі мяккі, добры. Хутчэй, гэта сяброўская парада.

У апошнія гады па выніках назіранняў і дыягностыкі развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту настаўнікі-дэфектолагі адзначаюць павелічэнне колькасці дзяцей з маўленчымі парушэннямі рознай складанасці. Часцей за ўсё за няправільным гукавымаўленнем крыецца паталагічна парушаны фанематычны слых, няздольнасць прайграць малюнак складоў асобных слоў, дыягнастуюцца шматлікія аграматызмы, несфарміраванасць словаўтваральных працэсаў і, як вынік, няўменне пабудаваць фразу, пераказаць тэкст, выказаць сваю думку.

Пры глыбокім фанематычным недаразвіцці дзіця не чуе гукаў у слове, не можа адрозніваць адносіны паміж гукавымі элементамі, не здольна вылучыць іх са складу слова і вызначыць іх паслядоўнасць, а галоўнае – не здольна адэкватна ацаніць уласнае вымаўленне слоў.

Перад настаўнікам-дэфектолагам пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі паўстае задача – пошук эфектыўных метадаў і прыёмаў працы для атрымання выключна станоўчай дынамікі ў выпраўленні маўленчых парушэнняў.

Часта ў дзяцей-лагапатаў нароўні з маўленчымі парушэннямі існуюць яшчэ і парушэнні ў эмацыйна-валявой сферы. Адны дзеці звышактыўныя, няўседлівыя, другія, наадварот, пасіўныя, са зніжаных эмацыйным фонам, трэція – нясмелыя, часта няўпэўненыя ў сабе дзеці. Але і ў тых, і ў другіх, і ў трэціх зніжана пазнавальная актыўнасць, недастатковы аб’ём і канцэнтрацыя ўвагі.

А няма ўвагі – няма і паўнавартаснага ўспрымання вучэбнага матэрыялу. Значыць, трэба знайсці нешта цікавае, магчыма, нязвыклае, што можа не толькі прыцягнуць увагу, але і ўтрымаць яе на працягу ўсяго занятка.

Вось тут я і ўспомніла пра казку… А чаму бы і не казка?.. Але казка павінна быць некалькі змененай, прыстасаванай для вырашэння той ці іншай карэкцыйнай задачы. Ітак, пошукі найбольш дзейсных формаў і метадаў, якія палягчаюць працэс засваення неабходных ведаў і ўменняў, прывялі мяне да такой формы працы на занятку, як лагапедычная казка.

Асобаснае і маўленчае развіццё дзіцяці з дапамогай лагаказкі ажыццяўляецца па наступных напрамках:

– актыўнасць (ад патрэбы ў эмацыйнай разрадцы да станоўчых эмацыйных праяў);

– самастойнасць (ад арыенціроўкі ў сродках моўнай выразнасці да пошуку лепшых спосабаў самавыяўлення ў мове і руху);

– творчасць (ад пераймання дарослага да славеснага фантазіравання);

– эмацыйнасць (эмацыйнае заражэнне вобразамі казкі);

– адвольнасць (ад перажывання эмацыйных станаў казачных герояў – праз ацэнку іх учынкаў – да дынамічнай раўнавагі выкананых рухаў у гульнях-інсцэніроўках);

– сувязная гаворка (ад працягу фраз дарослага да творчых імправізацый па сюжэце казкі).

У працэсе выкарыстання лагаказкі прасочваюцца такія метадычныя прыёмы, як:

– славесна-рэжысёрская гульня (уменне выразна інтанаваць галасы герояў казкі з рознай сілай голасу, са зменай тэмбравай афарбоўкі);

– псіхагімнастыка (выразная перадача ў міміцы і рухах эмацыйных станаў);

– славеснае каментаванне (сумеснае складанне славесных апісанняў, імправізацый, слоўнае маляванне персанажаў).

У залежнасці ад карэкцыйнай задачы прынята вылучаць наступныя віды лагаказак:

  • на чаргаванні галосных (развіццё дыхання, артыкуляцыйнай маторыкі);
  • фанематычныя (удакладненне артыкуляцыі зададзенага гуку, аўтаматызацыя, дыферэнцыяцыя гукаў);
  • пальчыкавыя (развіццё дробнай маторыкі, графічных навыкаў);
  • лексіка-граматычныя (узбагачэнне слоўнікавага запасу, замацаванне ведаў граматычных катэгорый);
  • казкі, якія садзейнічаюць фарміраванню складнай гаворкі;
  • казкі па навучанні грамаце.

Для сачынення казачнай гісторыі можна скарыстацца знаёмым сюжэтам казкі з канфліктам галоўных герояў (Папялушка і мачаха, Воўк і Чырвоны Капялюшык, Церам-церамок і яго насельнікі, Сястрыца Аленушка і брацік Іванка). Часам дастаткова прапаноўваць разнастайныя заданні ад імя казачнага персанажа (Карлсана, Віні-Пуха, Нязнайкі, Дзюймовачкі). Добра прыдумаць і сваю немудрагелістую гісторыю, напрыклад, новую казку пра Вясёлы язычок.

Заняткі з элементамі граматы “Скарб ката Леапольда” (гукі [л], [л’]), “Паездка ў Прастаквашына” (гукі [р], [р’]); былі навеяныя сюжэтам мультфільма. У некаторых казках галоўнымі героямі станавіліся самі дзеці (Жыў-быў у адным горадзе хлопчык Паша са сваімі мамай і татам. Аднойчы…), (Адна маленькая дзяўчынка гасцявала ў бабулі, што жыве ў вёсцы…) і г. д.

Казачныя гісторыі могуць быць сюжэтам занятка ці выступаць як сюрпрызны момант – частка занятка. Казачныя персанажы на занятках могуць правакацыйна казаць няправільна, думаць няправільна, паступаць няправільна, пастаянна падражніваць дзяцей, выклікаючы іх на эмацыйны кантакт. Па ходу апавядання дзецям даводзіцца неаднаразова пераадольваць перашкоды, выконваць умовы, якія нечакана ўзнікаюць на шляху любімага героя. Так, яны дапамаглі сястрыцы Аленушцы выратаваць браціка Іванку, пазбавілі Дзюймовачку ад дакучлівых жаніхоў, выратавалі Танечку і Ванечку ад злога Бармалея.

Адпраўляючыся ва ўяўнае падарожжа, змагаючыся за справядлівасць, нашы дзеці станавіліся больш раскаванымі, смялей выказвалі свае думкі, паўтаралі за казачным героем гукі, словы і сказы, вучыліся спрачацца, даказваць свой пункт гледжання, шукаць правільныя словы для выражэння думкі. Настаўнік-дэфектолаг пры гэтым выступаў пасрэднікам паміж дзецьмі і адмоўным персанажам.

Старыя казкі перабудоўваліся на новы лад. Іх пэўная мэта – як мага даўжэй утрымаць увагу дзіцяці, выклікаць станоўчыя эмоцыі і незаўважна для яго самога прыцягнуць да выканання задання або практыкавання, якое яно раней рабіць не хацела.

Прывяду прыклады такіх казак:

Артикуляционная сказка «Лиса и колобок» (звук [л]).

Бежала лиса по лесу. Хвостиком махала. (Язык вправо – влево).

Навстречу ей колобок (надули щёки).

Лиса облизнулась (облизать широким языком верхнюю губу).

И говорит: «Сядь, колобок, ко мне на язычок и спой свою песенку (язык чашечкой).

Колобок сел лисе на язычок, а лиса его и проглотила (убрать чашечку в рот).

Фонематическая сказка «Прожорливые гусенички».

Под землёй в норках жили две гусенички. Одну звали Зоя, а другую – Соня. Эти гусенички были такие обжоры. Вылезут из своих норок на поверхность земли и начинают проглатывать всё, что видят вокруг себя. Только Зоя питается всем тем, где в названиях есть звук [з], а Соня – если в названиях есть звук [с].

Фонематическая сказка «Улицы шипелочки и жужжалочки».

В стране звуков на улице Шипелочки живут жители, в названиях которых есть звук [ш], а на улице Жужжалочки – жители, в названиях которых есть звук [ж]. Однажды, злой колдун Звукоед заколдовал жителей этих улиц и они забыли где кто живёт. Давайте им поможем вернуться на свои улицы.

Лексико-грамматическая сказка «Посуда».

Завела однажды посуда такой разговор:

– Во мне хранится сахар, значит я… сахарница.

– А в меня кладут хлеб, значит я…хлебница.

А в меня кладут салат, значит я… салатница.

В разговор вступили: конфетница, солонка, перечница, соусник, маслёнка, чайник, селёдочница, кофейник, супница.

– А, от чего же, моё название ПОВАРЁШКА произошло? Название есть, а еды такой нет.

– Ты главная помощница повара. Вместе с поваром любое блюдо попробовать можете. Повара уговариваешь: ПОВАР, ПОЕШКА. Вот от получилось ПОВАРЁШКА.

– А мы ведь с вами все называемся одним словом ПОСУДА. Оно произошло от слов: ПОставь СЮДА.

Лексико-грамматическая сказка «Маша и Медведь»

В лесной чаще в домике жили Маша и её друг Медведь. Каждый день они ходили в лес на прогулку. Маша была маленькая, ей всё казалось большим, а Медведь, наоборот, был большим и ему всё казалось маленьким.

Маша скажет: «Какой гриб вырос!», Медведь: «Да это же грибок». Маша: «Давай спрячемся за ёлку», а Медведь: «Как я спрячусь, если это ёлочка!». Маша: «Здравствуй, заяц!», а Медведь: «Здравствуй, зайчик». И так, на протяжении всей прогулки Маша и Медведь называют предметы, деревья, животных и т. д. (большие – маленькие).

Сказка, способствующая формированию связной речи «Как Снеговик друзей искал»

Наступила зима. Много снега выпало. Выбежали дети во двор. И решили снеговика слепить. Скатали из снега комки, поставили комок на комок. Воткнули вместо глаз угольки, вместо носа морковку, вместо рта – ягодки рябины. Наступил вечер, и дети убежали домой. Остался Снеговик один стоять. Скучно ему стало и пошёл он в лесок друзей искать… (Дети придумывают продолжение сказки).

Для пастаноўкі казак падыходзяць розныя віды тэатраў: пальчыкавы, настольны, пальчаткавы, рукавічкавы, лялькі БіБаБо, лялькі-марыянеткі, платковыя лялькі, тэатр лыжак.

Вось фрагмент індывідуальнага занятка на тэму: Аўтаматызацыя гуку [л] у складах і словах з выкарыстаннем тэатра лялек БіБаБо:

Посадил дед репку. Он ее поливал утром и вечером: л-л-л (Обращает внимание ребенка на положение языка во время произнесения звука [л].)

Вокруг репки траву полол: ла-ла-ла, ло-ло-ло, лы-лы-ды, лэ-лэ-лэ, лу-лу-лу. Землю рыхлил: ал-ол-ул, ол-ул-ыл, ул-ыл-эл, ыл-эл-ал.

А когда репка выросла, стал ее тянуть: пла-плы-плэ, кло-клу-клы, слэ-сла-слу.

Но вытянуть не может. (Дзіця паўтарае за лагапедам складовыя ланцужкі).

Навучальны працэс будуецца такім чынам, каб дзеці жылі на занятку натуральным жыццём, атрымлівалі станоўчыя эмоцыі, а няўдачы ўспрымаліся б не адмовай ад далейшай працы, а жаданнем патрэніравацца разам з казачным персанажам, каб ў наступны раз усё атрымалася. Бо ўдваіх лягчэй пераносіць любыя непрыемныя моманты. Усе заняткі арыентаваны на псіхічную абароненасць дзіцяці, яго камфорт і патрэбу ў эмацыйных зносінах з педагогам.

Разнастайнасць заданняў, хуткі тэмп іх змяняльнасці не дапускаюць стомы дзяцей, развіваюць іх увагу і дазваляюць падтрымліваць цікавасць выхаванцаў да заданняў на працягу ўсяго занятка.

Аналіз выніковасці праведзенай карэкцыйнай работы, пастаяннае назіранне за дзецьмі падчас заняткаў пацвярджаюць, што ўкараненне ў адукацыйны працэс лагапедычных казак спрыяе фарміраванню ўсіх кампанентаў гаворкі, павышэнню маўленчай актыўнасці дзяцей у цэлым, а таксама ўмацоўвае псіхалагічную базу мовы. Займальна-гульнявы характар заняткаў, на якіх выкарыстоўваецца лагапедычная казка, выхоўвае цікавасць дзяцей да карэкцыйных заняткаў і да навучання ў цэлым.

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий