- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Удзельнічаем у “Клёвых канікулах”

 

 

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 30 сакавіка далі старт сумеснаму анлайн-праекту «Клёвыя канікулы».

На працягу ўсяго тыдня кожны дзень школьнікі атрымлівалі анлайн-заданні. Затым у сваіх паблікаху сацыяльных сетках размяшчалі фатаграфіі альбо сэлфі пра іх выкананне пад аднайменным хэштэгам #клёвыяканікулы».

Трэба было выканацьусе заданні чэк-ліста, у ліку якіх былі: зрабіць уборку ў сваім пакоі, прыгатаваць сняданак для ўсёй сям’і, арганізаваць вечар настольных гульняў, зладзіць піжамную вечарыну і пасадзіць расліну. Мы вырашылі прыняць удзел у такім цікавым праекце ўсёй сям’ёй.Актыўна рыхтаваліся да выканання заданняў, шукалі новыя ідэі, збіралі рэквізіт. Нам вельмі спадабаліся заданні чэк-ліста. А колькі эмоцый было ў дзяцей!

З 6 красавіка стартаваў другі сезон анлайн-праекта «Клёвыя канікулы».Наша сям’ябыла рада такой навіне. Мы ўжо арганізавалідамашнюю сямейную трэніроўку, віртуальную экскурсію па родным краі, прыняліўдзел у скайп-вечарыне, паспрабавалі сябе ў анлайн-квізе. А што нас чакае яшчэ далей?

На мой погляд, такія анлайн-праекты,як “Клёвыя канікулы”,спрыяюць творчай самарэалізацыі навучэнцаў школы і іх бацькоў, станоўчаму іміджу сям’і, зацвярджэнню сямейных каштоўнасцяў і традыцый, папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Дзіяна Альгірдо ГАНЧАР,
педагог-арганізатар Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ