ХвінявічыРictures

- 20:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Усім, напэўна, ужо даўно хочацца павеваў цёплага ветру, лёгкай смугі, яркіх, сонечных дзён. Але нешта цяперашняя  вясна ўсё больш аддаляе ад нас магчымасць парадавацца сонцу, яркасці фарбаў, адчуванню навізны жыцця. Затое, не гледзячы на ​​гэта, у навучэнцаў была магчымасць парадавацца чамусьці новаму ў іх вучнёўскім жыцці. І радаваліся яны, вядома ж, вясновым канікулам.

Усе, хто жадаў, маглі гэтыя канікулы правесці ў школьным лагеры “ХвінявічыРictures”, які працаваў на базе Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы”  Дзятлаўскага раёна.

У лагеры прайшлі аздараўленне 10 навучэнцаў, у тым ліку 4 дзіцяці з мнагадзетных і 3 з няпоўных сямей. Работа лагера была накіравана на стварэнне найбольш спрыяльных умоў для адпачынку і аздараўлення дзяцей, развіцця іх творчых здольнасцей і талентаў. Асновай лагернай змены з’яўлялася сюжэтна-ролевая гульня, дзе кожны выхаванец лагера становіцца ўдзельнікам кінастудыі “ХвінявічыРictures”.

Штодня, вывучаючы розныя жанры кінематографа, хлопчыкі і дзяўчынкі ствараюць новы кадр фільма лагернай змены. Усяго 6 кадраў – па колькасці дзён знаходжання дзяцей у лагеры. У пачатку дня кожны выхаванец атрымлівае білецік у «кіно», звязаны з тэматыкай  і ў канцы дня змяшчае яго на кадр плёнкі, колерам адлюстроўваючы свой настрой: зялёны – выдатны, жоўты – здавальняючы, чырвоны – сумны.

Фільм кінастудыі “ХвінявічыРictures” атрымаўся змястоўным, цікавым і захапляльным: яго стваралі “пастаноўшчыкі” – сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы Л.Я.Трубчанкава, Н.А.Малец, Т.В.Жынко. Ну а я, як дырэктар лагера, выконвала ролю галоўнага рэжысёра. Ні хвіліны выхаванцы не сядзелі без справы. Самымі цікавымі кадрамі работы школьнай кінастудыі атрымаліся творчая сустрэча “Дзверы адчыняюцца!”, прагулка “Край, у якім мы жывем!” (да Года малой радзімы),  “І выстаялі, і перамаглі…” (да 75-годдзя Вялікай Перамогі), квэст-гульня “Экалагічная сцежка”, конкурсная праграма “Музыка нас звязала”.

Змена была насычанай і цікавай. Дзеці пасябравалі паміж сабой, з задавальненнем займаліся творчасцю. У нас атрымалася дружная каманда. Спадзяёмся, што «ХвіневічыPictures» прадоўжыць сваю работу ў летні перыяд .

Таццяна САНЦЭВІЧ,
дырэктар вясновага аздараўленчага лагера Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

  

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий