- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень экалагічных ведаў

 

 

У Нягневіцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна  педагогі ўсіх узроставых груп удзяляюць вялікую ўвагу выхаванню ў дзетак паважлівага і беражлівага стаўлення да прыроды. 

Менавіта ў дашкольным узросце засваенне асноў экалагічных ведаў найбольш прадукцыйнае, бо дашкольнікі ўспрымаюць прыроду вельмі эмацыянальна, як нешта жывое. Прырода сустракае малых морам гукаў і пахаў, таямніцамі і загадкамі, прымушае спыніцца, прыгледзецца, задумацца. Мэта выхавальнікаў і дарослых — з маленства выхаваць экалагічна, ставіцца да прыроды беражліва, удасканальваць метады па яе выратаванні. Ад экалагічнай культуры падрастаючага пакалення залежыць будучыня ўсёй планеты.

Прывіццё экалагічнай культуры сёння — залог захавання здароўя будучых пакаленняў. 

Педагогі правялі з дзецьмі экалагічную квест-гульню “Юныя эколагі”. Дзеці ў ролі “юных эколагаў” адправіліся па дарогах ведаў і адкрыццяў, адгадвалі загадкі, разглядалі ілюстрацыі, выконвалі заданні, прапаноўвалі свае рашэнні экалагічных праблем лесу, вадаёмаў, атмасферы. Сталі ўдзельнікамі экалагічнай віктарыны “Усё аб прыродзе Зямлі “. 

А яшчэ з сабраных на прагулцы галінак зрабілі “дрэва дабра”. На лісточках замацавалі карцінкі з выявамі жывёл, птушак, насякомых, рыб. Прымацаваўшы ліст на дрэва, выхаванцы разважалі, якую добрую справу можна зрабіць у дачыненні таго, хто намаляваны.

Такім чынам замацоўваюцца экалагічныя веды, фарміруюцца пазнавальная цікавасць да свету прыроды. 

Вядома, вырашыць глабальныя экалагічныя праблемы магчыма толькі сумеснымі намаганнямі на агульнадзяржаўным і сусветным узроўні, але палепшыць экалогію месца пражывання пад сілу нават аднаму канкрэтнаму чалавеку.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

  

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ