- Педагагiчны лайфхак

Проста і зразумела з платформай “Яндэкс Падручнік”

 

 

У цяперашні час кожны настаўнік стаіць перад выбарам, як лепш арганізаваць аддаленае навучанне для тых вучняў, якія знаходзяцца дома. Для мяне дыстанцыйная работа з вучнямі не з’яўляецца чымсьці незвычайным. Вось ужо некалькі гадоў я вяду класны блог, вучу дзяцей працаваць з інтэрактыўнымі лістамі, сэрвісамі Google і Learning Apps. Сёння хачу расказаць пра платформу “Яндэкс Падручнік”.

“Яндэкс Падручнік” – гэта бясплатная, простая і зручная платформа для арганізацыі навучання па такіх прадметах пачатковай школы, як матэматыка, руская мова, чалавек і свет. На платформе ўсе заданні згрупаваныя па класах і тэмах. Настаўнік можа выбраць гатовае заданне, альбо сабраць яго з асобных картак па сваім меркаванні.

Вучні могуць выконваць гэтыя заданні як у класе, так і дома. Правяраць правільнасць выканання педагогу не прыйдзецца – за яго гэта зробіць праграма, таму што пры рэгістрацыі настаўнік будзе павінен стварыць свой клас, спіс якога адлюструецца ў часопісе. У ім настаўнік і пабачыць, колькі балаў набраў вучань за выкананае заданне, адсочваючы пры гэтым поспехі кожнага. Можна будзе прагледзець, колькі часу вучань аддаў на выкананне кожнага віду работ, з якой спробы змог справіцца (усяго іх можа быць тры). Гэта дае магчымасць скарэктаваць далейшае навучанне, таму што выдаваць заданні можна не толькі ўсяму класу адразу, але і асобна кожнаму. Можна падбіраць як больш складаныя, так і простыя заданні. Таксама платформа дае магчымасць усталяваць дату і час, калі трэба пачаць або скончыць выкананне задання.

Платформа “Яндэкс Падручнік” дазваляе палегчыць працэс навучання, зрабіць яго простым і зразумелым, аўтаматызаваць асноўныя этапы навучання. Для маіх другакласнікаў гэты сэрвіс стаў простым і зразумелым. Яны з радасцю выконваюць там прапанаваныя ім заданні.

Святлана ЛАБКОВА,
настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 7

Сертыфікат

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ