- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Спазнаем свой край з цікавасцю

 

 

Патрыятычнае выхаванне асобы – безупынны працэс. Ён прадугледжвае перадачу каштоўнасцей і норм культуры старэйшага пакалення маладому і выхаванне ў яго паважлівага стаўлення да нацыянальных традыцый. Вучні сярэдняй школы № 8 Гродна пры падтрымцы сваіх настаўнікаў крок за крокам спазнаюць сваю малую радзіму.

Я пераканана, што менавіта тут, на малой радзіме, чалавек адчувае сябе шчаслівым. Менавіта тут яго сэрца напаўняецца любоўю, душа – ласкай і спакоем. Як жа абудзіць у вучняў цікавасць да вывучэння сваёй малой радзімы? Настаўнікі школы распрацавалі свае незвычайныя заданні, і вучні з задавальненнем іх і выконваюць.

Заданне “Першае знаёмства”. Знаёмімся з пасведчаннем аб нараджэнні, вызначаем месца нараджэння на карце сваёй краіны. Шукаем інфармацыю аб назве вуліцы, на якой жывем; лічым колькасць помнікаў ці гістарычных будынкаў на ёй.

Заданне “Падарунак ад душы”. Для падарожжа ў часе арганізуем выставы старых фотаздымкаў і калаж з дзіцячых малюнкаў на тэму «Будучыня маёй малой радзімы». Робім віншавальную паштоўку да дня нараджэння горада, раёна, мікрараёна.

Заданне “Без творчасці сумна”. Выкарыстоўваючы атрыманую інфармацыю пра назву вуліц, дзеці складаюць загадкі-апісанні, рэбусы, крыжаванкі, чатырохрадкоўі па зададзенай рыфме. Шукаем, вучым і выконваем песню пра сваю малую радзіму, аўтарамі якой з’яўляюцца яе жыхары.

Квест-гульня прадугледжвае выпраўленне памылак у назвах вуліц, збор карцінкі-складанкі архітэктурнага помніка, крыжаванку пра славутасці сваёй малой радзімы. Падчас гульні трэба ўмець суаднесці факты з гістарычнымі аб’ектамі, распазнаць аб’ект па фотаздымку, а ў інфармацыйным паведамленні – дадаць факты, якія адсутнічаюць.

Вучні з цікавасцю прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах, з радасцю выконваюць незвычайныя заданні, што робіць іх на крок бліжэй да пазнання сваёй малой радзімы.

 Лiлiя ВАСЬКІНА,
настаўнiк пачатковых класаў сярэдняй школы № 8 Гродна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ