Гісторыі ў “пясочнай краіне”

- 12:00Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

 

Алена СЛЯСАРЧЫК,
настаўнік-дэфектолаг
гімназіі № 1 імя  К.Каліноўскага  Свіслачы

 

Для мяне як як настаўніка-дэфектолага важна было знайсці  найбольш  прадуктыўныя метады і прыёмы, якія спрыялі б актыўнаму развіццю вучняў. Таму ў сваёй карэкцыйна-развіццёвай дзейнасці, акрамя асноўных напрамкаў працы, я стала прымяняць элементы пясочнай тэрапіі як  прыём  нетрадыцыйнай тэхналогіі.

         На лагапедычных занятках з дзецьмі выкарыстоўваю класічны пясочны стол блакітнага колеру  з кварцавым пяском, рознымі  дробнымі прадметамі і цацкамі. Мой вопыт працы ва ўстанове адукацыі паказвае, што прымяненне на занятках элементаў дадзенай тэхналогіі мае шэраг пераваг.У пясочніцы вялікая ўвага надаецца тактыльнай адчувальнасці, што спрыяе развіццю мыслення дзіцяці праз масаж кончыкаў пальцаў.

Перанос розных навучальных задач у пясочніцу значна павышае матывацыю навучэнцаў да актыўнага ўдзелу ў працэсе пазнання новага матэрыялу. Разнапланавыя гульні ў пяску спрыяюць паляпшэнню псіхаэмацыйнага стану вучняў, здымаюць іх напружанне.

У працэсе прафесійнай дзейнасці мною былі распрацаваны гульні і практыкаванні па ўсіх напрамках карэкцыйнай працы з малодшымі школьнікамі, якія маюць парушэнні вуснай і пісьмовай мовы. Пра некаторыя  з  іх расказжу.

         Для развіцця дыяфрагмальнага дыхання выкарыстоўваю наступныя гульні. «Намалюй дарожку» -дзіця бярэ трубачку і дзьме на пясок, тым самым малюе розныя віды дарожак (прамую, шырокую, вузкую, доўгую, кароткую, хвалістую). «Сакрэт для нас» – навучэнец з дапамогай трубачкі дзьме на пясок і знаходзіць схаваныя ў ім прадметы. Можна з кожным з іх прыдумаць  сказ  і  намаляваць схему на пяску.

Па развіцці дробнай маторыкі і тактыльна-кінестычных адчуванняў прапаную гульні «Слімакі» – вучань дзвюма рукамі адначасова, на невялікай адлегласці, малюе домікі слімакоў на пяску, вымаўляючы гучна гук [Р], выкарыстоўваючы доўгі выдых. «Чароўныя сляды» – дзеці дзеляцца на пары. Адзін з удзельнікаў гульні пальчыкамі малюе дарожку на пяску са слядоў задуманай жывёлы. Другому ўдзельніку гульні трэба адгадаць, чые гэта сляды, знайсці патрэбную карцінку з жывёлай і пабудаваць ёй домік. Усе дзеянні абавязкова прагаворваюцца вучнямі.

Дзецям вельмі падабаецца складаць самастойна гісторыі ў «пясочнай краіне». Для гэтага я прапаную вучням выбраць з чароўнай скрынкі пяць маленькіх прадметаў і прыдумаць такую гісторыю, у якой усе яны будуць задзейнічаны.

Выкарыстанне элементаў пясочнай тэрапіі робіць адукацыйны працэс настаўніка-дэфектолага пазітыўным, цікавым і  выніковым.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий