- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Цуд-папку разгарну і прыгожае знайду

 

 

Навучыцца прыгажосці нельга, але пазнаёміць, прывіць пачуцці да прыгожага — асноўная задача выхавальніка.

У адпаведнасці з задачамі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі педагогі Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна фарміруюць уяўленні пра дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, працу мастака, выхоўваюць каштоўнаснае стаўленне да мастацтва.

На занятках па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва” знаёмім выхаванцаў з дзейнасцю беларускіх мастакоў. Прапаноўваецца музычны твор, які адпавядае карціне. Дзеці разважаюць і дзеляцца ўражаннямі ад убачанага.

У сумеснай дзейнасці з музычным кіраўніком Т.М.Славецкай створаны лэпбук, які знаеміць з працай мастака. У лэпбук увайшлі наступныя гульні: “Збяры нацюрморт”, “Складзі партрэт”, “Што трэба мастаку, каб намаляваць карціну”, “Раскладзі алоўкі па колеры”; моўныя гульні з палітрай і пэндзлікам і іншыя.

Лічым, што з дапамогай наглядна-дыдактычнага дапаможніка (лэпбука) развіваюцца ўменні адрозніваць і аналізаваць віды мастацтва, жанры жывапісу, сродкі выразнасці, выхоўваюцца эстэтычныя пачуцці.

 

Г.В. ГУБАР,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ