- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Быць чараўніком — цудоўна!

 

Вясной адбываецца многа цудаў у прыродзе. Выхаванцы другой малодшай групы ДЦРД № 1 Навагрудка адправіліся ў чароўную краіну, дзе кожны, калі захоча, можа стаць фокуснікам, чараўніком.

“Лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць” — дэвіз гэтага падарожжа. Каб апынуцца ў краіне цудаў, дзеці павінны пераадолець на шляху розныя перашкоды. Вядома ж, справіліся! І вось нарэшце мы ў Краіне цудаў. Як тут цікава, пазнавальна, таямніча!

Дзеці даведаліся, што вада — гэта не толькі вадкасць, але яшчэ і чарадзейка. Цікавасці і захапленню не было межаў. Але асаблівую радасць адчулі тады, калі нарэшце змаглі адказаць на свае пытанні самі.

Радасць адкрыццяў узмацніла “апетыт” да далейшых поспехаў і выпрабаванняў.

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі ДЦРД № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ