Дружная кампанія

- 23:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Вясна сёлета можа быць хуткаплыннай, часу для пасадкі саджанцаў застаецца мала, неабходна, каб саджанцы за лета паспелі прыжыцца на новым месцы і ў поўнай гатоўнасці маглі сустракаць зіму.

На заклік далучыцца да акцыі “Тыдзень лесу — 2020”, прысвечанай Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выхаванцы Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна адгукнуліся з радасцю.

 Колькі задавальнення ад гэтага карыснага занятку! Дружная кампанія, чыстае паветра, спеў птушак, цудоўнае сонечнае надвор’е і ўсведамленне таго, што праз дзясятак гадоў вырасце з саджанца сапраўднае дрэва, надавала сіл. Дрэўцы, пасаджаныя дзецьмі, будуць радаваць шматлікія пакаленні тых, хто будзе наведваць наш дзіцячы сад.

Удзельнікі акцыі вераць, што пасаджаныя дрэўцы прыжывуцца і будуць радаваць прыгажосцю. Так, агульнымі намаганнямі ўнесены ўклад у захаванне навакольнага асяроддзя роднага горада.

Аксана ГУШЧЫНСКАЯ,
выхавальніца Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий