Бяспека дзіцяці – у руках дарослага

- 17:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы вялікая ўвага надаецца рабоце па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін дашкольнікаў.

З мэтай фарміравання ўяўленняў дашкольнікаў аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, у небяспечных для жыцця і здароўя месцах на вуліцы, у кватэры, а таксама для развіцця ўменняў выконваць і прымяняць правілы бяспечных паводзін, узаемадзейнічаць з аднагодкамі і дарослымі, для набыцця сацыяльнага вопыту намi рэалізаваны шэсць адукацыйных праектаў па агульнай тэме “Бяспека жыццядзейнасці”: “Дзіця і вуліца”, “Азбука бяспекі ў прыродзе”, “Мой бяспечны свет”, “Бяспека дзіцяці – у руках дарослага”, “Запалкі дзецям не цацкі”, “Бяспека дома”.

Усе праекты маюць практычную накіраванасць. Прадуктамі іх дзейнасці сталі: выставы дзіцячай творчасці (“Загарэўся Кошкін дом…”, “Асцярожна, агонь!”, “Транспарт нашага горада”, “Небяспечныя сітуацыі дома”, “Наш сябар – святлафор”), лэпбукi (“Транспарт”, “Азбука бяспекі ў прыродзе”), папка-перасоўка “Дзеці і бяспека”, дыдактычныя гульні (“Знайдзі небяспечны прадмет”, “Лато”, “Крок за крокам”, “Бяспечна – небяспечна”, “Гарыць – не гарыць”, “Паравозік бяспекі”), картатэка гульняў па правілах пажарнай бяспекі.

   У рамках праектаў педагогі праводзілі заняткі, прагулкі, дыдактычныя гульні, гутаркі, арганізоўвалі мастацкую, працоўную і самастойную пазнавальна-даследчую дзейнасць дашкалят.

Выхавальнiкамi аформлены куткі бяспекі, што дазваляе выкарыстоўваць матэрыялы і абсталяванне на занятках і ў свабоднай дзейнасці, забяспечваючы максімальнае падтрыманне цікавасці дашкольнікаў да дзейнасці і псіхалагічны камфорт.

Дзецям вельмі падабаецца займацца ў кутках бяспекі, гульнявая форма спрыяе замацаванню правілаў бяспечных паводзін. Выхаванцы ўсведамляюць наступствы пры невыкананні гэтых правілаў у патэнцыяльна небяспечных для жыцця і здароўя сітуацыях.

Умацаванню ўзаемадзеяння дзяцей, педагогаў і бацькоў вельмі спрыяў конкурс на лепшую развіваючую гульню па тэме “Бяспека жыццядзейнасці”.

Бацькі разумеюць важнасць сумеснай работы ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і ў фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін у дашкольнікаў. Яны лічаць, што з’яўляюцца галоўным прыкладам для сваіх дзяцей, рэгулярна знаёмяць іх з правіламі бяспечных паводзін (гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, прагляд тэлеперадач, забарона на карыстанне небяспечнымі прадметамі).

Праектны метад спрыяе пашырэнню творчых і пазнавальных інтарэсаў дашкольнікаў, замацаванню атрыманых ведаў, большай зацікаўленасці абраным матэрыялам, уменню працаваць у калектыве і самастойна, дазваляе прыцягваць да сумеснай працы педагогаў, бацькоў і дзяцей.

Святлана ПЯСНЯК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

   

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий