- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Бяспека ў сям’і

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту” у яслях-садзе № 4 Астраўца былі праведзены заняткі ў сярэдніх і старэйшых групах “Сям’я і дзеці”, “Сям’я – мой родны дом”.

 Педагогі правялі з выхаванцамі гутаркі “Наша сям’я”, “Я на вуліцы”. Дзеці ў гульнявой форме разглядалі розныя сітуацыі: “Адзін дома”, “Калі ты сустрэў незнаёмца…”. Дашкольнікі з задавальненнем арганізоўвалі гульні “Сям’я”, “Мы пажарныя”.

Для замацавання правілаў бяспечных паводзін дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні “Маміны памочнікі”, “Што такое добра і што такое дрэнна”, “Што рабіць, калі…”, “Свой – чужы”.

 

Шмат радасці дзецям прынесла маляванне на тэму “Мая сям’я”.

На бацькоўскіх сходах у групах абмяркоўвалася пытанне “Асновы рэпрадуктыўнага здароўя і адказнага бацькоўства”. У форме круглага стала прайшла гутарка “Стылі зносін бацькоў і дзяцей”, падчас якой бацькі распавялі пра стыль зносін з дзіцём у сям’і і падзяліліся вопытам выхавання. Гульні, гутаркі, маляванне, абыгрыванне сітуацый, чытанне мастацкай літаратуры спрыяюць фарміраванню ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін дома і на вуліцы.

Ірына ГАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў – сада № 4 Астраўца

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ