Чытаем кнігі пра вайну

- 12:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для сучасных дзяцей Вялікая Айчынная вайна гэта далёкая гісторыя. Таму задача дарослых дапамагчы падлеткам сфарміраваць правільную грамадзянскую пазіцыю, выхаваць уважлівае стаўленне да ветэранаў. Добрыя кнігі пра вайну, успаміны, размовы пра гісторыю нашай Радзімы і асобных чалавечых лёсах фарміруюць памяць пакаленняў.

Бібліятэка гімназіі кожны год прымае актыўны ўдзел у акцыі “Чытаем дзецям пра вайну”. Сёлета ў рамках акцыі для вучняў пачатковай школы правялі гадзіну чытання кніг пра вайну. Уступная гутарка пра падзеі вайны з фашысцкай Германіяй падрыхтавала дзяцей да знаёмства з літаратурнымі творамі, якія прадстаўлены на кніжнай выставе, арганізаванай у чытальнай зале. Для чытання ўслых была абраная кніга А. Міцяева “Зямлянка”.

У суправаджэнні прэзентацыі “Кнігі пра вайну для дзяцей” гімназісты праслухалі апавяданні “Зямлянка”, “Мяшок аўсянкі”, “Ракетныя снарады” Анатоля Міцяева.

З вялікай цікавасцю маленькія чытачы актыўна абмяркоўвалі падзеі тых часоў, учынкі герояў, выказвалі свае адносіны да прачытанага. Адказы дзяцей былі абдуманымі і асэнсаванымі. Пазней па прачытаным тэксце дзецям была прапанавана віктарына.

Завяршыўся час чытання праглядам мультфільма “Салдацкая казка” па апавяданні Канстанціна Паўстоўскага “Прыгоды жука-насарога”, а вучань трэцяга класа Франкоўскі Артур прачытаў вельмі выразна і артыстычна верш Льва Пратасава “Малы яшчэ, але разважыць я ў сіле…”. Хлопчыку, які напісаў гэты верш, было ўсяго 10 гадоў. Пранікнёна гучалі словы аб Радзіме, аб любові да яе.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны была і застаецца адной з вядучых у літаратуры мінулага і сучаснасці. Праз 75 гадоў пасля заканчэння той страшнай вайны ў нас ёсць магчымасць зірнуць на падзеі ваенных гадоў вачыма відавочцаў.

Алена ЯКУТА,
бібліятэкар гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий