Фізкультура, спорт і гігіена

- 16:25ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Сёння востра адчуваецца праблема захавання здароўя, як асобнага чалавека, так і нацыі ў цэлым. Гаворка ідзе не пра шкоду курэння, алкагалізму, атлусцення, а пра элементарную гігіену, на якую раней не вельмі звярталі ўвагу. Свет сутыкнуўся з новай пагрозай, і зараз для барацьбы за жыцці ўжываюцца экстраардынарныя меры.

   Спытайце сябе, сваякоў і сяброў: што самае важнае ў жыцці? Большасць адкажа, што на першым месцы – здароўе. Таму важна з юных гадоў навучыцца выконваць элементарныя правілы асабістай гігіены, падтрымліваць добрую фізічную форму і не мець шкодных звычак. Развіццё гэтых навыкаў – асноўная задача педагогаў і адміністрацыі сярэдняй школы № 57 Гомеля, якая з’яўляецца рэсурсавым цэнтрам па захаванні здароўя навучэнцаў.

Рэалізацыя міжведамаснага праекта пачалася з 2018 года. Сёлета школа будзе прэтэндаваць на званне “Школа здароўя”. Адна з мэтаў работы нашага цэнтра – даць навучэнцам усе магчымасці школы для фарміравання псіхічна здаровага, сацыяльна адаптыўнага, фізічна развітага вучня. Прыклады ёсць. Сярод нашых выпускнікоў – чэмпіён свету і Еўропы па цяжкай атлетыцы Яўген Ціханцоў, чэмпіёнка свету па сучасным пяцібор’і Вольга Сілкіна. Дасягнуць вышынь выпускнікам школы дапамаглі выкладчыкі.

У школе адкрыты тры спартыўных класы. Навучэнцы з’яўляюцца прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па плаванні. Так, пяцікласніца Уладзіслава Зырко стала прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па плаванні “Залатая рыбка” на прызы Аляксандры Герасімені.

Дзякуючы развітай спартыўнай базе школы дзеці круглы год могуць займацца плаваннем, цяжкай атлетыкай, футболам, баскетболам, валейболам, настольным тэнісам, веласпортам. І нават калі вірус пракрадзецца ў арганізм спартыўнага чалавека, хвароба будзе мінімізавана адсутнасцю спадарожных захворванняў.

Нядаўна адбыўся шэраг сустрэч навучэнцаў школы з супрацоўнікамі гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Дзеці вучыліся правілам асабістай гігіены, каб больш эфектыўна супрацьстаяць вірусным інфекцыям. Мерапрыемствы, якія праводзяцца сумесна з гомельскімі ўстановамі аховы здароўя, робяць значны ўнёсак у фарміраванне свядомага стаўлення да свайго здароўя. Мы імкнёмся ўцягваць у работу рэсурсавага цэнтра бацькоў. Сем’і, якія на працягу года прымалі актыўны ўдзел у спартландыях, марафонах, спаборніцтвах па плаванні, атрымліваюць бясплатны абанемент на наведванне плавальнага басейна школы для ўсіх членаў сям’і на год.

Зараз здароўе насельніцтва разглядаецца як патэнцыйны стратэгічны рэсурс. Увага да яго ўзрастае прапарцыянальна развіццю неспрыяльных вонкавых фактараў. Вядзенне здаровага ладу жыцця, сістэматычныя заняткі фізкультурай і воля да перамогі робяць нас усіх паспяховымі не толькі ў спорце, але і на працягу жыцця.

Дзмітрый ЦЫБІЗАЎ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 57 Гомеля

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий