Праз усе выпрабаванні

- 16:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна адбыўся чарговы занятак у межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па тэме “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна”.

Навучэнцам яшчэ раз расказалі аб драматычных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівая ўвага вучняў была засяроджана на мемарыяльным комплексе “Хатынь”, дакументальным зборніку ўспамінаў, кнізе памяці аб знішчэнні нацыстамі жыхароў беларускіх вёсак “Я з вогненнай вёскі…” .

На мерапрыемстве прысутнічаў настаўнік гісторыі Панасевіч Леанід Міхайлавіч. Ён вельмі цікава расказаў пра цяжкае жыццё і выпрабаванні людзей у канцлагерах, пра пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі ў нашай мясцовасці. Вучні з цікавасцю пазнаёміліся са зборнікам “Марш Победы”, у які ўключаны аўтарскія песні Л.М. Панасевіча.

Святлана ВОЙШЭЛЬ,
класны кіраўнік 8 класа Пархімаўскага ясляў-сада –
базавай школы Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий