- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Шануем спадчыну сваю

Усё новае даўно забытае старое прымаўка, якую можна аднесцi да беларускiх народных свят. Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны для далучэння дзяцей да беларускай народнай культуры. Цэлы тыдзень выхаванцы ясляў-сада аграгарадка Раманавiчы Магiлёўскага раёна рыхтавалiся да правядзення народнага свята “Вячоркi”. 

Дзецi разам з выхавальнікамі наведвалi “Беларускую хатку”, дзе пазнаёмiлiся з творчасцю беларускiх майстроў, вучылi прыказкi i прымаўкi, вершы на роднай мове, спявалi песнi i слухалi творы беларускiх кампазiтараў, рыхтавалi атрыбуты да надыходзячага свята.

Нельга было не заўважыць хвалявання дзяцей, тым больш што на свята запрасiлi выхаванцаў малодшых груп. I вось прыгожа прыбраныя ў беларускiя касцюмы дзецi i выхавальнікі распачалі вячоркi. Ад беларускiх песень i танцаў стала светла на душы, а гульнi стварылi вясёлы настрой. Гасцiнныя Гаспадар (выхавальнік Алена Уладзiмiраўна Паляшчук) i Гаспадыня (выхавальнік Анастасiя Уладзiмiраўна Навасёлава) былi рады гасцям i частавалi традыцыйнымi беларускiмі стравамi. Не змаглi ўседзець на месцы i госцi свята — усе разам задорна выканалі беларускую народную польку.

Словы падзякi ад дзяцей пачула i музычны кiраўнiк Марына Леанiдаўна Емяльянава, якая арганiзавала “Вячоркi”. Калi свята скончылася, нiхто не спяшаўся разыходзiцца. Хацелася i далей слухаць меладычную беларускую мову, размаўляць на ёй i адчуваць любоў да сваёй Радзiмы, каб з гордасцю сказаць “Я БЕЛАРУС!”.

Алеся ФIЛIПЕНКА,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi
ясляў-сада аграгарадка Раманавічы Магілёўскага раёна

Поделиться ссылкой: