- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Агні памяці

Усё бліжэй да нас адно з самых хвалюючых святаў – Дзень Перамогі. У нашай установе адукацыі праводзіцца шмат мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі. Зроблена кветкавая клумба ў выглядзе вялікай зоркі, у фае школы аформлена фотазона, святочна прыбраны ўваход.

Настаўнікі разам з вучнямі прымаюць актыўны ўдзел у акцыях “Праспяваем Дзень Перамогі”, “Нашчадкі Вялікай Перамогі”, “Мы у адказе за Перамогу”, “Агні памяці”, “Ніколі не забудзем”, Міру – сад”.

 У школьным музеі “Наша спадчына” ёсць экспазіцыя “Дарогамі вайны”. Вучні праводзяць экскурсіі і падрабязна спыняюцца на лічбах, якія датычацца нашай і бліжэйшых вёсак. У пасляваенны час у гэтых месцах былі ўстаноўлены помнікі-абеліскі загінулым землякам. Вучні нашай школы даглядаюць пяць захаванняў. Гэта партызанскія могілкі і помнік савецкім воінам ў в. Дубраўка, магіла невядомага салдата ў в. Малыя Азёркі, помнікі-абеліскі ў в. Котчына і Вялікія Азёркі. Кожны раз дзеці схіляюць галовы перад усімі, хто загінуў у гады вайны, хто ахвяраю жыцця падараваў нам чыстае неба, мір на зямлі, усмешкі дзяцей.

У такі святочны дзень мы прыносім кветкі да помнікаў, шануем памяць пакаленняў. А яшчэ ў гэты дзень, па традыцыі, якая склалася гадамі, вучні 4 класа ўступаюць у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Гэты юбілейны год не стане выключэннем, а Дзень Перамогі застанецца назаўжды адным з самых важных святаў у жыцці кожнага беларуса.

Рэгіна ДРАВІЦА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ