- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Акцыя “Міру – сад”

Валанцёрскі атрад “Спектр” гімназіі № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы прыняў удзел у акцыі “Міру – сад”.

Асноўная мэта акцыі – захаваць памяць пра нашых продкаў і іх Перамогу, сімвалічна заключыўшы яе ў маладых дрэвах, каб будучыя пакаленні змаглі даглядаць за імі і падтрымліваць у садах парадак.

Акцыя прымеркавана да 75-годдзя Дня Вялікай Перамогі. Валанцёры напярэдадні 9 Мая высадзілі дрэвы як сімвал росквіту, урадлівасці, накіраванасці ў будучыню і, вядома ж, як сімвал пераможнай вясны.

Вера ніка СТАЛЯРЭЎСКАЯ,
педагог-арганізатар гімназіі № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий