Святочны настрой Перамогі

- 16:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень Перамогі – гэта свята, якое аб’ядноўвае пакаленні. Таму педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 5 Навагрудка актыўна ўзялі ўдзел у святкаванні знамянальнай даты.

Перад уваходам у нашу школу адметна заззяла яскравая Зорка Перамогі, якая ўсім здалёку нагадвае значную дату ў гісторыі нашай Радзімы. На першым паверсе прыцягвае ўвагу кожнага тэматычная інсталяцыя “Скрозь 75 гадоў…”, у якой арганічна злучыліся вайна і Перамога. Тут можна прачытаць паштоўкі салдат з фронту, пабачыць і патрымаць рэчы ваеннага часу, адчуць сябе ўдзельнікам ваеннай аперацыі, героем і пераможцам.   

Каля старонак інтэрактыўнага фотаальбома “Гарады-героі Вялікай Айчыннай” для навучэнцаў праходзяць ўрокі мужнасці. Гераізм і мужнасць абаронцаў гарадоў-герояў назаўжды застануцца ў памяці як прыклад нязломнай стойкасці людзей у цяжэйшых выпрабаваннях.

У музейным пакоі баявой славы “разгарнуліся” ваенныя міні-баталіі, якія рэканструявалі ўдзельнікі клуба “Патрыёт”. Адзінкі ваеннай тэхнікі навучэнцы вырабілі сваімі рукамі.

Настрой свята нікога не пакінуў абыякавым. Вялікая Перамога заўсёды застанецца адзіным вялікім днём, які сустракаюць з радасным заміраннем сэрца і адначасова – са слязамі на вачах.

Алена КАЗАК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.