- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

“Жывая класіка” на Свіслаччыне

На Свіслаччыне прайшоў завочны раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У гэтым годзе ў арганізацыйны камітэт творчага спаборніцтва было прадстаўлена 38 відэаматэрыялаў з 10 ўстаноў адукацыі раёна.

Пасля прагляду відэаролікаў стала зразумела, што таленавітыя настаўнікі літаратуры нашага раёна ўмеюць зацікавіць мастацкімі творамі, вершамі на роднай мове, а вучні не толькі з захапленнем чытаюць, але і дакладна ўспрымаюць і перадаюць вобразы, настрой і перажыванні герояў.

Выступленні ўсіх удзельнікаў былі высока ацэнены журы, якое вызначыла пераможцаў. Імі сталі шэсць вучняў з трох устаноў адукацыі. Гэта Артур Франкоўскі і Мікіта Шыраеў (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы), Дзіяна Штоп і Мілана Глякоўская (Поразаўская сярэдняя школа), Аляксандра Гядзько і Настасся Андушка (гімназія № 1 імя Кастуся Каліноўскага Свіслачы).

Мы верым у тое, што нашы маладыя таленты годна прадставяць раён на завочным абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Пажадаем ім поспехаў.

Алеся ПЯСНЯК,
педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Добавить комментарий