- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Па слядах Перамогі

Мір… Маленькае слова, а якое вялікае значэнне яно мае ў жыцці кожнага чалавека. Вось ужо 75 гадоў мы жывем пад мірным небам, слухаем спевы птушак, шум дажджу, усміхаемся сонейку, радуемся кожнаму дню. Напярэдадні значнай падзеі, Дня Перамогі, у Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Бераставіцкага раёна навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах.

Гэта рэспубліканскі анлайн-квэст “Па слядах Перамогі”, конкурс-фестываль “Вянок Перамогі”, інтэрнэт-чэлендж “Піянерская любоў ветэранам”, арт-праект “30 дзён да пераможнага мая”, віктарына “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”, выстава-конкурс “Салют Перамогі – 75!”, конкурс літаратурных работ, працоўны круіз “Помнім! Ганарымся!” і інш. У час правядзення квэст-гульні “Нашчадкі Перамогі” у школьным музеі “Музей гісторыі роднай вёскі” навучэнцы 5-га класа папоўнілі веды пра малую радзіму, землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вандруючы па станцыях “Партызанскія сцежкі”, “Франтавыя лісты”, “Зброя Перамогі”, “Разведчыкі”, “Хто сказаў, што трэба кінуць песню на вайне” не толькі разгадвалі рэбусы, складалі пазлы, знаходзілі экспанаты, былі ў ролі шыфравальшчыкаў, але і вучыліся складаць франтавыя лісты, у якіх выказалі шчырыя словы падзякі ветэранам за шчаслівае дзяцінства. Вынікам гульні стала складанне выразу “Перамозе – 75” і адшукванне бутаньеркі – сімвала Перамогі. Гульня скончана, а звесткі, здабытыя ў час яе правядзення, застануцца ў памяці надоўга.

Пакуль памятаем, вайна не паўторыцца.

Алена БУДНІЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Макараўскага ясляў-сада
сярэдняй школы Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ