- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Праз гады звініць Перамога

Дзень Перамогі назаўжды звязаны з гісторыяй кожнай сям’і, кожнага чалавека, бо перамога над фашызмам гэта ўклад у жыццё ўсяго чалавецтва! Напярэдадні ўсенароднага свята ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры сярэдняй школы № 5 Смаргоні аформлена тэматычная выстава “Праз гады звініць Перамога”.

Кнігі, прадстаўленыя на выставе, распавядаюць пра самаахвярны гераізм, пра подзвігі, здзейсненыя нашымі людзьмі ў імя Радзімы і дзеля абароны ўсяго таго, што нам дорага. Мастацкія творы пра вайну захоўваюць думкі і пачуцці тых, хто змагаўся за мірнае жыццё. Разам з героямі праходзім цяжкасці, сумуем па загінулых, здзяйсняем подзвігі і марым пра мірны час.

Бібліятэка запрашае чытачоў прайсціся па старонках гэтых кніг і адчуць подых Вялікай Айчыннай вайны. Радок за радком вас будуць суправаджаць салдаты і матросы, партызаны і падпольшчыкі, працаўнікі тылу, разведчыкі і дыпламаты, паэты, пісьменнікі і журналісты, якія прайшлі гэты вялікі шлях да Перамогі і пакінулі нам бясцэнную спадчыну – праўду пра вайну.

Усім нашым абаронцам, сённяшнім ветэранам і тым, каго з намі няма, мы ўдзячны, што жывем пад мірным, чыстым небам. Вечная ім слава!

Кацярына МАХНАЧ,
загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ