- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзень у гонар Перамогі

“Каб памяталі”, – пад такім дэвізам прайшоў дзень напярэдадні святкавання 75-годдзя з Дня Перамогі над фашысцкімі захопнікамі ў старшай групе дзіцячага сада № 3 Навагрудка.

Праз арганізацыю сумеснай пазнавальнай і мастацкай дзейнасці выхаванцы дазналіся пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра мемарыялы і помнікі, узведзеныя ў азнаменаванне Перамогі на тэрыторыі Беларусі.

Ніхто і ніколі не зможа сцерці з памяці нашага народа і ўсяго чалавецтва подзвіг тых, хто ваяваў і абараняў нашу краіну. Кожнае пакаленне павінна памятаць і ўшаноўваць гэтую дату – 9 Мая, каб на нашай Зямлі больш ніколі не было вайны.

Вынікам сумеснай дзейнасці сталі работы дзяцей: калаж “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, малюнкі “Хай грыміць толькі салют” і “Голуб Міра”.

Марына КРЫЦКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 3 Навагрудка

Поделиться ссылкой: