- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мы памятаем

1945 год на цыферблаце сусветнага гадзінніка назаўжды застанецца асаблівым: скончылася жудасная вайна, якая прынесла ў кожную сям’ю беларусаў боль і смутак. Але памяць пра ветэранаў, герояў Вялікай Айчыннай вайны, беражліва захоўваюць іх нашчадкі.

Аб гэтым сведчаць радкі твораў навучэнцаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка, якія ўзялі ўдзел у конкурсе творчых работ “Захавальнікі памяці, ведаў, традыцый”.

Аповед дзесяцікласніка Дзянішчыка Мікіты пра свайго прадзеда Аляксея Фортэля, які Дзень Перамогі сустрэў у Кёнігсбергу, быў прызнаны адным з лепшых. Прадзеда Мікіта не бачыў, але шмат чуў пра яго баявыя подзвігі ад бацькоў.

Каб аддаць даніну памяці свайму прадзеду і ўсім героям Вялікай Айчыннай падчас акцыі Мікіта і камандзір піянерскага атрада 7 “А” класа Жых Максім усклалі да помніка Рыгору Фамічову вянок славы, які старшакласнікі зрабілі сваімі рукамі.

Пакуль мы памятаем, героі будуць жыць.

Валерый КАПАЦЭВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 5 Навагрудка

Поделиться ссылкой: