- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Незабыўная экскурсія ў школу

У рамках пераемнасці ў працы ўстановы дашкольнай адукацыі і школы выхаванцы ясляў-сада № 8 наведалі сярэднюю школу № 7 Навагрудка.

Дзеці адправіліся ў падарожжа па школе на чароўным паравозіку, які спыняўся на незвычайных станцыях. На кніжнай станцыі дзеці пабывалі ў школьнай бібліятэцы, на танцавальнай станцыі іх сустракала настаўніца харэаграфіі, якая арганізавала з выхаванцамі вясёлы міні-ўрок. З велізарным задавальненнем дашкольнікі пабывалі на музейнай станцыі «Назад у СССР», дзе ўбачылі шмат старадаўніх рэчаў, з якімі раней не сустракаліся. На спартыўнай станцыі дзеці наведалі спартыўную залу школы. Настаўнік фізкультуры правёў з дзецьмі вясёлыя рухомыя гульні.

Заключная станцыя была самай радаснай і вясёлай. Дзеці атрымалі падарункі, памятныя прызы.

Л. Ваўчок,
выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 8 Навагрудка

Поделиться ссылкой: