- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Піянерская любоў ветэранам

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі быў дадзены старт новым анлайн-праектам для дзяцей. Адным з іх стаў праект “Па слядах Перамогі”.

На працягу трох тыдняў піянерам прапаноўвалася выконваць тэматычныя заданні чатырох этапаў. Удзел у праекце даў магчымасць дзецям пазнаёміцца з жыццём і подзвігам сваіх равеснікаў – піянераў-герояў, даведацца пра вялікіх палкаводцаў Вялікай Айчыннай вайны, засвоіць азбуку Морзэ, паслухаць, вывучыць і паспяваць песні ваенных гадоў. Вынікам праекта стане стварэнне анлайн-галерэі герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Актыўна і з вялікай павагай да людзей, якія падаравалі нам Вялікую Перамогу, піянеры Бераставіцкай раённай піянерскай арганізацыі далучыліся да абласнога інтэрнэт-чэленджа “Піянерская любоў ветэранам”. Адкрыта і з дзіцячай непасрэднасцю дзеці чытаюць і запісваюць відэавіншаванні і пажаданні са святам 75-годдзя Перамогі ветэранам і ўдзельнікам ваенных падзей і размяшчаюць іх ў інтэрнэт-прасторы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” з хэштэгам #Піянерская_любоў_ветэранам2020.

Дзеці і бацькі прынялі ўдзел у майстар-класе “Віншавальная паштоўка”. Падарунак, зроблены сваімі рукамі, стане прыемным сюрпрызам да свята ў час рэспубліканскай акцыі “Пасланне ветэрану”. Шмат цікавых работ зроблена дзецьмі ў час падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестывалю творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы”. Удзел у фотаконкурсе “Я памятаю. Я ганаруся” дапаможа дзецям знайсці ў сямейным альбоме франтавыя фотаздымкі родных людзей, успомніць разам з бацькамі пра іх подзвігі і баявыя заслугі.

Удзел у гэтых мерыпрыемствах дапаможа хлопчыкам і дзяўчынкам захаваць памяць пра гераічнае мінулае нашай краіны і выразіць удзячнасць абаронцам свабоды і незалежнасці Беларусі.

Таццяна ТАБЕРКА,
дырэктар Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Поделиться ссылкой: