Подзвіг дзедаў не забудзем

- 8:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для нашай краіны Дзень Перамогі – самае вялікае і дарагое свята. Мы ганарымся пакаленнем пераможцаў, шануем іх подзвіг. Наша памяць – не толькі даніна вялікай павагі гераічнаму мінуламу, яна служыць нашай будучыні.

Бацькі, педагогі і выхавальнікі дашкольных устаноў павінны выхоўваць маладое пакаленне так, каб дзеці ведалі, памяталі і шанавалі подзвіг дзядоў і прадзедаў, разумелі, як цяжка далася Перамога, як адважна абаранялі сваю Радзіму нашы продкі.

Як зацікавіць сучасных дзяцей тэмай вайны 1941–1945 гадоў? Як у даступнай форме даць уяўленні пра мужнасць і гераізм народа? Канечне, зрабіць гэта за адны заняткі немагчыма, таму творчай групай нашых педагогаў распрацаваны план тэматычных мерапрыемстваў с выхаванцамі. З вялікай цікавасцю слухалі дзеці выхавальніка А.Я.Богінь пра тое, як пачалася вайна, пра мужнасць жыхароў Беларусі, якія сталі на абарону сваёй Радзімы. Уважліва, не стрымліваючы эмоцый, разглядалі слайды мультымедыйных прэзентацый “Людзі ваенных прафесій”, “Ваенная тэхніка”. Тым самым выхаванцы пашырылі ўяўленні пра дзейнасць лётчыкаў, маракоў, танкістаў, сувязістаў, разведчыкаў у ваенны час.

“Ці ўдзельнічалі жанчыны ў вайне?” Падрабязны адказ на гэта пытанне атрымалі ў ходзе гульні-размовы з ваеннай медыцынскай сястрой, ролю якой выканала выхавальнік К.С.Юргель. Дзеці даведаліся, што тысячы жанчын ваявалі разам з мужчынамі са зброяй у руках у якасці ўрачоў, медсясцёр, тэлефаністак, сувязістак, рэгуліроўшчыц.

У красавіку ў нашай установе стартавала акцыя “Ліст салдату”, у якой прымаюць удзел педагогі, выхаванцы і іх бацькі. Мэта акцыі – працягнуць нябачную нітку скрозь час і даць магчымасць праўнукам пагаварыць са сваімі прадзедамі, вядомымі і невядомымі героямі Вялікай Айчыннай вайны.

Лісты ад самых актыўных удзельнікаў акцыі трапілі ў святочную паштовую скрыню нашай установы. Шчырыя словы ўдзячнасці салдатам за мірнае неба і магчымасць жыць сёння ў прыгожым аграгарадку Гезгалы выказала сям’я Дар’і Кулеш. Сям’я Алісы Аніскевіч напісала, што ганарыцца сваім дзедам (прадзедам) Леанідам Рыгоравічам Лянковым, лётчыкам, які ў ваенныя гады зрабіў 118 баявых вылетаў і быў узнагароджаны медалём “За боевые заслуги». Выхаванец Міраслаў Гаўрош разам з мамай напісалі ліст прадзеду Канстанціну Ільічу Цішуку, які ваяваў на фронце і атрымаў многа наград за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. “Мы ганарымся і памятаем Вас!” – словы з ліста.

Мы ўпэўнены, што яшчэ многа шчырых слоў павагі і ўдзячнасці будзе выказана героям ваенных гадоў, а памяць пра подзвіг народа назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. 

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-сада Дзятлаўскага раёна Гроденскай вобласці

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий