Доўгі шлях да Перамогі

- 6:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – найважнейшая падзея ў гісторыі, вялікі подзвіг савецкага народа. У нашай навучальнай установе было запланавана і праведзена шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі.

 

Актыўны ўдзел прынялі навучэнцы, педагогі і бацькі ў конкурсе “Салют Перамогі”. У цэнтры дзейнічала выстава сумесных работ “Мы памятаем”. Са старшакласнікамі правялі два цікавых мерапрыемствы: конкукрс патрыятычнай песні (сумесна з бацькамі) і паэтычную гасцёўню “Вершы пра вайну”. Для бацькоў былі прадстаўлены стэнды гістарычных падзей: “2020 год – год памяці і славы”, “Доўгі шлях да Перамогі”, “75 мірных гадоў. Беларусь памятае”.

Педагогі сумесна з выхаванцамі дашкольнай групы вырабілі кампазіцыі “Дрэва Славы” і “Сямейны альбом”. І як вынік, ва ўстанове створаны міні-музей з галоўным экспанатам – інсталяцыяй “Ты выжыў, салдат!».

Наша задача – захаваць памяць пра подзвіг народа, які сваім адзінствам, працавітасцю і згуртаванасцю, любоўю да Радзімы забяспечыў нам свабоду, мір, незалежнасць. Мы памятаем сваю гісторыю, ганарымся ёю і даносім дзецям!

Ларыса БАБРОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай групы ЦКРНіР Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.