- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Памяць юных

Акцябраты і піянеры піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна сталі ўдзельнікамі абласнога патрыятычнага інтэрнэт-чэленджа “Піянерская любоў ветэранам”.

Дадзенае мерапрыемства было прысвечана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, жывым і тым, хто не дажыў да гэтага вялікага свята – 75-годдзя Вялікай Перамогі. Дзеці развучылі словы сучаснай патрыятычнай песні “Аб той вясне”. Гэта песня абуджае ў кожным з нас пачуццё сувязі паміж нашым пакаленнем і пакаленнем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы нашчадкі пераможцаў і нам наканавана несці гэтую памяць заўсёды, пакуль б’юцца нашы сэрцы. Падчас выступлення дзеці прымацавалі да адзення бутаньеркі “Кветкі Вялікай Перамогі”.

Не засталіся ўбаку ад свята і вучні 1-га класа. Яны ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, якое было прысвечана дзецям – героям вайны. Вучні з вялікай уважлівасцю слухалі пра дзяцей, якія ваявалі з гітлераўцамі. Вельмі перажывалі за іх лёс і зрабілі выснову, што амаль усе дзеці, пра якіх вялася гаворка, загінулі пад час вайны. Асабліва першакласнікаў уразіў лёс Надзеі Багданавай, якую гітлераўцы казнілі два разы, але яна ўсё роўна засталася жывой. З гэтага мерапрыемства першакласнікі выйшлі з упэўненасцю, што вайна – гэта вялікі жах, які не шкадуе нікога, нават дзяцей.

Віталь ІВАНАШКА, педагог-арганізатар,
Ларыса ГАНЧАР, настаўнік пачатковых класаў
Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой: