Педагогі сябруюць з навукай

- 11:40ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы праводзілася ў пяты раз ў Мінску на базе БГПУ ім. М. Танка ў межах Дэкады студэнцкай навукі з лютага па красавік 2020 года ў дыстанцыйным рэжыме.

У алімпіядзе прынялі ўдзел лепшыя студэнты, магістранты, аспіранты з шасці беларускіх і трох расійскіх устаноў вышэйшай адукацыі. Удзельнікі алімпіяды дыстанцыйна змагаліся ў выкананні тэставых заданняў па педагогіцы і вызначэнні метадалагічных характарыстык праблем адукацыі. У фінале алімпіяды каманды прадставілі на суд журы навуковыя паведамленні, а таксама відэаролікі па выніках праведзеных калектыўных навукова-педагагічных даследаванняў.

Пераможцы былі вызначаны па выніках трох этапаў. У камандным заліку студэнты і магістранты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ганараваны Дыпломам 1-й ступені. У асабістым заліку адной з лепшых стала студэнтка 3-га курсу спецыяльнасці “Сацыяльная педагогіка” Вікторыя Грынькова. Дзяўчына атрымала дыплом 3-й ступені ў намінацыі “Навуковая эрудыцыя”.

Уладзіслаў БЕЙЗЕРАЎ,
дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.