Пра юных герояў

- 10:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў 5 “Б” класе сярэдняй школы № 7 Смаргоні была праведзена класная гадзіна “Маленькія героі вялікай вайны”, мэта якой – фарміраванне паважлівага стаўлення да герояў Вялікай Айчыннай вайны, мінулага нашай Радзімы.

Вайна і дзеці… Няма нічога больш страшнага, чым гэтыя два словы, пастаўленыя побач, таму што дзеці нараджаюцца для жыцця, а не для смерці. А вайна гэта жыццё забірае…

Вучні з трапятаннем і хваляваннем расказвалі пра юных герояў, іх рашучыя дзеянні. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі, разбівалі насы і каленкі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі і сябры. Прыйшоў час – яны паказалі, якім вялізным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім свяшчэнная любоў да Радзімы і нянавісць да ворагаў.

Людміла ПАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 5 “Б” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.