Бяспечныя гульнi

- 12:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Зусім хутка лета пакліча дашкалят атрымаць асалоду ад вясёлых летніх гульняў і забаў. З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму, навучання дашкольнікаў навыкам бяспечных паводзін у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы арганiзаваны тэматычны тыдзень «Правілы дарожнага руху».

Для арганізацыі навучання правілам дарожнага руху ў групах створаны «Куткі дарожнай бяспекi», у якіх ёсць цацкі і гульнявое абсталяванне (спецыяльны транспарт, лялькі, каляскі, дарожныя знакі), наглядна-дыдактычныя дапаможнікі, настольна-дыдактычныя гульні. Для самастойных гульняў дзяцей зроблены макеты вуліц, атрыбуты да сюжэтна-ролевых гульняў.

 З выхаванцамі праведзены заняткі «Каб не было бяды», «Святлафорык», гутаркі «Мы па вуліцы ідзём», «Успомнім правiлы дарожнага руху», «Ідзем на экскурсію», «Небяспекі на вуліцы і ў двары», «Правілы паводзінаў у грамадскім транспарце», дыдактычныя гульні «Прагулкі па вуліцы»,«Едзем-едзем-едзем…», «Бяспечны горад», «Дакладна – няправільна», «Я – граматны пешаход», «Адгадай знак».

Цікава паслухаць разважанні дзяцей пры вырашэнні праблемных сітуацый, якія могуць узнiкнуць на вуліцы. У сюжэтна-ролевых гульнях дзецi змаглі паспрабаваць сябе ў розных ролях – пешахода і вадзіцеля («Таксі», «Мы – шафёры»).

Свае ўражанні выхаванцы адлюстроўвалі на творчых занятках па аплікацыі («Машыны на нашай вуліцы», «Святлафор»), канструяванні («Гаражы», «Машыны»), з задавальненнем займаліся маляваннем («Я іду па вуліцы»).

Падчас прагулкі на гульнявой пляцоўцы хлопчыкi прымяралі на сябе ролю рэгуліроўшчыка дарожнага руху i вадзiцеля, дзяўчынкам спадабалася быць пасажырамi. Пры правядзенні паходаў і экскурсій дзецi замацавалі веды пра сігналы святлафора, пра асноўныя дарожныя знакі, пра тое, як правільна пераходзіць вуліцу, чаму нельга гуляць паблізу дарогі, дзе можна катацца на веласiпедзе i самакаце.

Праца па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін дзяцей на вуліцы праходзіла сумесна з сям’ёй. Па дарозе ў дзіцячы сад, пры пераходзе вуліцы, паездках у машыне – вучыць правілы дарожнага руху можна літаральна на кожным кроку. Самае галоўнае – каб дарослыя падавалі асабісты прыклад правільных і бяспечных паводзін на вуліцы.

Святлана ПЯСНЯК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.