- Анонсы

Тыдзень Scratch ў Беларусі

З 11 па 15 мая Парк высокіх тэхналогій праводзіць Тыдзень Scratch у Беларусі і запрашае ўсіх юных скрэтчараў, іх выкладчыкаў і бацькоў весела сустрэць Дзень нараджэння Scratch.

13 гадоў таму на сайце Масачусецкага тэхналагічнага інстытута была апублікавана навіна аб стварэнні ў медыя-лабараторыі гэтага інстытута новай мовы праграмавання Scratch.

– Да гэтага часу толькі вопытныя праграмісты маглі ствараць інтэрактыўныя праграмы. Scratch адкрывае дзверы для ўсіх, – так у 2007 годзе пракаментаваў з’яўленне новай мовы кіраўнік каманды распрацоўшчыкаў прафесар Мітчэл Рэзнік. І сёння на партале scratch.mit.edu ужо зарэгістравана амаль 55 мільёнаў карыстальнікаў.

15 мая 2007 года платформа Scratch стала публічнай, адкрытай для ўсіх, таму штогод у маі па ўсім свеце шырока адзначаецца Scratch Day. Па ініцыятыве каманды распрацоўшчыкаў мовы праграмавання Scratch з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША) на чале з прафесарам Мітчэлам Рэзнікам у 2020 годзе Міжнародны Scratch Day прапанавана правесці ў анлайн-рэжыме.

На працягу тыдня Парк высокіх тэхналогій арганізоўвае наступныя анлайн-мерапрыемствы:

      11.05 – анлайн-конкурс “З Днём Нараджэння Scratch!”

      12.05 – анлайн-батл Scratch-тэсціроўшчыкаў

      13.05 – анлайн-марафон “Дапоўненая рэальнасць у Scratch”

      14.05 – анлайн-хакатон Scratch-распрацоўшчыкаў

Умовы ўдзелу і конкурсныя заданні будуць выкладвацца штодня ў телеграм-канале t.me/scratchday2020

Кожны дзень, пачынаючы з панядзелка (11 мая), у телеграм-канале таксама будуць дадаткова размяшчацца цікавыя задачкі і тэсты, за правільнае рашэнне якіх скрэтчарам будуць налічвацца дадатковыя балы.

Па выніках удзелу ў мерапрыемствах лепшым 10 удзельнікам будзе прысвоена ганаровае званне Senior Scratcher, а самыя актыўныя і ўважлівыя ўдзельнікі атрымаюць электронныя дыпломы і сертыфікаты.

У дзень нараджэння Scratch 15 мая Парк высокіх тэхналогій правядзе адкрытую міжнародную анлайн-алімпіяду па Scratch для школьнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.

Умовы ўдзелу і алімпіядныя заданні будуць размешчаны ў телеграм-канале дадаткова.

Не выпусціце магчымасць весела і цікава правесці гэтыя майскія святочныя дні.

Гуляйце і перамагайце на Scratch-свяце года!

 

Даведачна:

“Тыдзень Scratch у Беларусі” праходзіць у рамках рэалізацыі сумеснага адукацыйнага праекта Міністэрства адукацыі і Парка высокіх тэхналогій “Праграмаванне — другая пісьменнасць”.

Мэтай мерапрыемства з’яўляецца развіццё цікавасці і матывацыі навучэнцаў да вывучэння сучасных інфармацыйных тэхналогій, фарміраванне прафарыентацыйнай накіраванасці да атрымання прафесій, звязаных з інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі.

Па стане на 08 мая 2020 года на партале scratch.mit.edu зарэгістравана 44,6 тыс. карыстальнікаў з Беларусі. У сярэднім у дзень супольнасць беларускіх скрэтчараў павялічваецца на 36 чалавек

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне праграмавання ў асяроддзі Scratch вядзецца з 2016 года ў рамках факультатыўных заняткаў у 1-6 класах.

 

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў аддзел адукацыйнай дзейнасці адміністрацыі ПВТ па адрасе: [email protected]

Поделиться ссылкой: