Знаёмства дашкалят з галоўнымі сімваламі нашай краіны

- 13:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У канун свята, прысвечанага галоўным сімвалам Рэспублікі Беларусь, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 г. п. Зэльва прайшлі тэматычныя заняткі з выхаванцамі.

 Пачынаючы з сярэдняй групы, дзяцей знаёмяць з сімваламі дзяржавы – гербам, сцягам, гімнам, са старшай групы – з іншымі сімваламі Беларусі (зубр, бусел, кветка лёну, канюшыны, васілёк). Рэалізавалі гэтую задачу ў дашкольным цэнтры з дапамогай правядзення гутарак, разглядваннем ілюстрацый, гульняў-гутарак, дыдактычных гульняў, якія праводзілі ў індывідуальнай форме, гульняў-вандровак, экскурсій, а таксама розных забаўляльных мерапрыемстваў і чытання мастацкай літаратуры.

Фарміруючы ўяўленні пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі – сцяг, герб, гімн, – выхавальнікі падводзілі дзяцей да разумення таго, што ў іх закладзены глыбокі сэнс: яны адлюстроўваюць гісторыю паходжання дзяржавы, яе структуру, мэты, прынцыпы, нацыянальныя традыцыі, асаблівасці гаспадаркі і прыроды.

Так, напрыклад, выхавальнік К.В.Ламека  акцэнтавала ўвагу выхаванцаў на тым, што ў кожнай краіны ёсць свае дзяржаўныя сімвалы. Да іх трэба ставіцца з павагай (паказала ілюстрацыі з гербам і гімнам). Сцяг сімвалізуе нашу Радзіму. Ён развяваецца над будынкам урада, сцягі вывешваюць падчас святаў, падымаюць падчас перамог. На сцягу Беларусі тры колеры. Чырвоны колер – знак Сонца, сімвалізуе багацце, гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер – колер прыроды, нашай карміцелькі, колер палёў і лясоў. Гэта колер дабра, дабрабыту, міру. Белы – гэта колер свабоды, чысціні, мудрасці. Арнамент сімвалізуе працавітасць і майстэрства беларускага народа.

Выхавальнік В.І.Літвіновіч падрабязна пазнаёміла старшых выхаванцаў з гербам, адзначыўшы, што гербы ўзніклі вельмі даўно. Герб з’яўляецца знакам адрознення, эмблемай дзяржавы. Яго малюнак змяшчаецца на пячатках, на пашпарце грамадзяніна, на памежных слупах, на будынках, дзе працуе ўрад. У пазнавальна-практычнай дзейнасці выхаванцы падрабязна расказвалі і паказвалі, што намалявана на гербе Беларусі.

dav

Музычны кіраўнік Р.Ф.Курута, знаёмячы дзяцей з гімнам Беларусі, на пачатку занятку правяла гутарку пра тое, што гімн – гэта самая ўрачыстая песня краіны. Гімны з’явіліся намнога раней, чым гербы і сцягі. Гімн выконваецца ў асабліва важных выпадках, напрыклад, тады, калі героям уручаюць узнагароды, калі спартсмены атрымліваюць залатыя медалі на спаборніцтвах. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь спаўняецца падчас афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній. Пасля гутаркі дзецям было прапанавана праслухаць гімн.

Цікава прайшлі ў групах гульні “Чаго не стала”, “Трэці лішні”, “Карта Беларусі”, “Даведайся па апісанні” і іншыя.

Таццяна КАРАВАЙЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №
 1 г. п. Зэльва

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий