- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Галоўныя сімвалы Беларусі

Герб і сцяг ва ўсіх краінах лічацца вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова, родная хата, родная культура і звычаі. Для кожнага чалавека яны сімвалізуюць, увасабляюць Радзіму.

Штогод у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. 8 мая, напярэдадні свята, у 2-м класе Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Бераставіцкага раёна, прайшла класная гадзіна, прысвечаная гэтай тэматыцы. Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга мы вырашылі прыгадаць найбольш цікавыя факты і падрабязнасці з’яўлення галоўных сімвалаў нашай краіны. Выкарыстоўваючы рэсурсы сеткі інтэрнэт, навучэнцы здзейснілі віртуальную экскурсію на плошчу Дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Даведаліся, што яе ўрачыстае адкрыццё адбылося напярэдадні галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці, 2 ліпеня 2013 года.

Падвядзенне вынікаў прайшло ў выглядзе гульні-віктарыны, дзе навучэнцы змаглі паказаць свае веды аб дзяржаўных сімвалах.

Наталля АНІСЕНЯ,
настаўнік пачатковых класаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой: